Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайцы хочуць «Гродна»


Кітайскія інвэстары выяўляюць цікавасьць да набыцьця самай вялікай гасьцініцы ў Горадні. Пра гэта сёньня паведаміў старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой.

Мясцовыя ўлады лічаць, што 16-павярховая гасьцініца эксплюатуецца неэфэктыўна, і маюць намер выставіць яе на продаж. Падчас нядаўняга форуму ў Менску кітайцы даведаліся пра гэты аб’ект і выказалі зацікаўленьне. Акрамя таго ўлады абласнога цэнтру прапануюць кітайцам свае тэрыторыі для вытворчасьці.

«У іх ёсьць грошы, тэхналёгіі, у нас — рабочыя рукі і плошчы. Гэта добрая аснова для таго, каб выпускаць на нашай тэрыторыі прадукцыю, якая будзе запатрабавана на рынках іншых краін», — лічыць Мечыслаў Гой.

Кітайскім партнэрам з правінцыі Ганьсу, якія ў красавіку знаходзіліся ў Горадні, паказалі пляцоўкі пад стварэньне вытворчасьцяў, прапанаваныя таксама і нявыкарыстаныя плошчы на існуючых прадпрыемствах. Дэлегацыі прапанавалі і паспрабаваць разьвіваць кітайскую мэдыцыну на Гарадзеншчыне — у прыватнасьці называлася пляцоўка ля санаторыю «Азёрны». Самі гарадзенцы плянуюць летам паехаць у кітайскі Ланьчжоў і паказаць там на міжнароднай выставе сваю канкурэнтаздольную прадукцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG