Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка спыніла галадоўку ў СІЗА


Надзея Саўчанка ў судзе
Надзея Саўчанка ў судзе

Зьняволеная ў Расеі ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка спыніла галадоўку.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў пасля візыту да арыштаванай.

Паводле яго, Саўчанка вырашыла спыніць галадоўку, каб «назапасіць сілы для маючага адбыцца суду». На ўмовы ўтрымання ў СІЗА яна ня скардзіцца, паведамляе Фядотаў, а яе мэдычныя паказчыкі знаходзяцца ў норме.

Ад 15 сьнежня летась Саўчанка два разы абвяшчала галадоўку, патрабуючы свайго вызваленьня. Яна знаходзіцца пад вартай ужо 10 месяцаў. На мінулым тыдні суд падоўжыў тэрмін яе арышту да 30 чэрвеня.

11 траўня Саўчанцы споўніліся 34 гады. У многіх краінах свету прайшлі акцыі ў яе падтрымку.

У Расеі Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў на ўсходзе Украіны і ў незаконным перасячэньні мяжы. Яна ўсе абвінавачваньні абвяргае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG