Афіша:
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я.Коласа НАНБ адбудзецца прэзэнтацыя першага навукова камэнтаванага збору твораў Івана Шамякіна ў 23 тамах. Пачатак а 15.00.
У гісторыі:
1840 — нарадзіўся Тытус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага.
1875 — нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня.
1894 — нарадзіўся Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст.
1895 — нарадзіўся Ўладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.
1905 — нарадзілася Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру.
1933 — нарадзіўся Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак.
1965 — «The Rolling Stones» выдалі сінглам песьню «Satisfaction».
1986 — нарадзіўся Аляксандар Рыбак, нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009» у Маскве.
1981 — албыўся замах на папу рымскага Яна Паўла II, які зрабіў турэцкі тэрарыст Мэхмет Алі Агджа.
1985 — брытанскі рок-гурт «Dire Straits» выдаў свой найбольш пасьпяховы альбом, «Brothers in Arms».
2005 — у Андыжане (Узбэкістан) пры збройнай маніфэстацыі было забіта ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.
У памяці:
1916 — памёр Шалом Алейхем, габрэйскі пісьменьнік.
1930 — памёр Фрыцьёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на лыжах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году.
Цытата:
«Спытаўся я ў зоркі далёкай,
Дзе нашае шчасьце-мана —
І зорка сарвалася з вока,
Уздрыгнула, мільгнула — няма.
Спытаўся я сонца ў прасторы,
Дзе нашая радасьць — жыцьцё —
І сонца збляднела, бы ў зморы,
За хмары густыя ўцякло.
Спытаўся я ў ветру, у буры,
Дзе нашая воля-разгон, —
І доўга над полем панурым
Іх чуліся сковыт і стогн.»
Уладзіслаў Паўлюкоўскі