Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы скандал з «танцамі на сьвятынях»: кадэты лашчаць танк


Пракуратура Краснадарскага краю правярае гісторыю зьяўленьня ў інтэрнэце відэароліка з танцам на танку. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Сваё расьсьледаваньне праводзіць Наварасійскі кадэцкі казачы корпус, курсанты якога на відэазапісы танчаць тверк на танку Т-34. Як заявіў ТАСС дырэктар навучальнай установы Андрэй Лакцюшкін, запіс быў зроблены яшчэ ў 2011 годзе, калі кадэты рыхтаваліся да ўдзелу ў краявым конкурсе КВЗ. Задачай удзельнікаў танца — паводле Лакцюшкіна — было паказаць у жартаўлівай форме, што служыць у войску ня так цяжка. Удзельнікі танца, якія ўжо скончылі вучобу, сьцьвярджаюць, што нікуды відэазапіс не выкладалі.

Кіраўніцтва кадэцкага корпусу назвала зьяўленьне відэароліка напярэдадні Дня Перамогі правакацыяй.

25 красавіка суд Наварасійску прысудзіў да розных тэрмінаў арышту трох дзяўчат, якія станчылі тверк на фоне мэмарыялу «Малая зямля» і разьмясьцілі відэаролік танца ў інтэрнэце. У адносінах да бацькоў 15-гадовай школьніцы, якая таксама брала ўдзел у танцы, была ўзбуджаная адміністрацыйная справа за невыкананьне абавязкаў па выхаваньні непаўналетніх.

​Раней пракуратура Арэнбурскай вобласьці пачала праверку відэазапісу танца выхаванак студыі Kredo «Пчолкі і Віні-Пух». Сьледчы камітэт убачыў у гэтым відэа «распусныя дзеяньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG