Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ заяўляюць пра абстрэлы з «Градаў» у Данбасе — упершыню з лютага


Назіральнікі адмысловай маніторынгавай місіі АБСЭ зафіксавалі прымяненьне на Данбасе рэактыўных сыстэм залпавага агню «Град» з тэрыторый, захопленых сэпаратыстамі.

Пра гэта паведамляе намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандр Гуг. «2 траўня ў Данецку чулі, як з гораду стралялі з «Градаў», — заявіў ён. Паводле Гуга, назіральнікі фіксуюць у Данбасе цяжкае ўзбраеньне, нягледзячы на заявы бакоў аб вывадзе такой тэхнікі. Гуг таксама адзначае, што баі актывізаваліся ў гарачых кропках ўздоўж лініі судакрананьня — паблізу Данецкага аэрапорта і Шырокіна. Шырокіна, нягледзячы на абвешчаны рэжым спыненьня агню, застаецца адной з самых гарачых кропак у Данбасе, тут працягваюцца абстрэлы.

12 лютага лідэры Ўкраіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі дамовіліся пра спыненьне агню ў Данбасе ад 15 лютага, а таксама адвод цяжкога ўзбраеньня ад лініі разьмежаваньня. Дамоўленасьці цалкам не выконваюцца, бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні менскіх пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG