Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна падчас канфэрэнцыі па карыкатурах на прарока Мухамада


Паліцыянт каля школьнага аўтобуса, гатовага да эвакуацыі ўдзельнікаў канфэрэнцыі.

Дваіх нападнікаў забілі блізу амэрыканскага гораду Далас у штаце Тэксас, дзе праходзіла канфэрэнцыя, прысьвечаная карыкатурам на прарока Мухамада.

Напад адбыўся ў Гарлэндзе напярэдадні. Быў паранены ахоўнік. Улады адзначаюць, што раненьне не ўяўляе небясьпекі для ягонага жыцьця. Агнём у адказ паліцыянты забілі нападнікаў. У паліцыі адзначаюць, што пакуль не вядома, ці зьвязаная страляніна з дыскусіяй пра карыкатуры на ісламскага прарока. Пра якія-небудзь сур’ёзныя пагрозы напярэдадні канфэрэнцыі не паведамлялася.

Мерапрыемства праводзіла арганізацыя American Freedom Defense Initiative, таксама вядомая пад назвай «Спыніць ісламізацыю Амэрыкі». Гэтая арганізацыя, у прыватнасьці, агітуе супраць будаўніцтва ісламскага цэнтру побач з Сусьветным гандлёвым цэнтрам у Нью-Ёрку.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі ў Гарлэндзе быў нідэрляндзкі палітык Герт Вілдэрс, вядомы сваімі выказваньнямі супраць мусульман.

Зьяўленьне карыкатур на прарока Мухамада ў эўрапейскіх выданьнях выклікала гнеў і пагрозы з боку радыкальных ісламістаў. У студзені група экстрэмістаў напала на рэдакцыю францускага часопіса Charlie Hebdo, загінулі 12 чалавек.

XS
SM
MD
LG