Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 3 траўня 2015: Фінал чэмпіянату Эўропы па гімнастыцы


Раніца у Любані. Аўтар: Натальля Сарагавец
Раніца у Любані. Аўтар: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У «Менск-Арэне» пройдуць фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату Эўропы па мастацкай гімнастыцы. Пачатак спаборніцтваў а 11.00.

Вільня – шпацыр па беларускай Вільні. Арганізоўвае Віленскі беларускі музэй імя Лявона Луцкевіча. Пачатак а 11-ай ад Вострай Брамы. Тэлефон для кантактаў +37064643878 (Валерыя)

У гісторыі:

1620 — нарадзіўся Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.

1791 — Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў першую ў Эўропе Канстытуцыю.

1877 — нарадзіўся Антон Грыневіч, зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру, выдавец. Загінуў у ГУЛагу.

1882 — нарадзіўся Ўладзіслаў Галубок, беларускі драматург, актор і рэжысэр, заснавальнік беларускага савецкага тэатру. Загінуў у ГУЛагу.

1953 — нарадзіўся Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Ягоны артыкул у «ЛіМе» ў 1986 годзе «Прашу вызваліць...» пра вывучэньне беларускай мовы ў школах выклікаў дыскусію і зварот дзеячоў культуры да Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова.

1991 — у сталіцы Намібіі прынятая «Віндгукская дэклярацыя», якая заклікала ўрады дзяржаў усяго сьвету забясьпечваць свабоду прэсы. Дзень па рашэньні ЮНЕСКА адзначаецца як Сусьветны дзень свабоды друку.

У памяці:

1864 — памёр Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, мэдык, пэдагог.

Цытата:

Канстытуцыю далі,
Адчынілі дзьверы,
I... ў астрог нас павялі,
I таўкуць безь меры.

Вітэ нам дакляраваў —
Помніце? — свабоду.
Потым фігу паказаў
«Вернаму» народу.

Зашумелі аб зямлі
Ў Думе дэпутаты,
Ды па карку ім далі —
I пайшлі дахаты.

Архірэй наш Міхаіл
Тураўскі і Мінскі
Чорнай сотні толькі міл,
Бо робіць па-сьвінскі.

Ганчакамі па Русі
Прыставы лятаюць,
Нас цкуюць: «Кусі, кусі!» —
Як зайцоў, страляюць.

Разьвялося стражнікоў,
Як якой жывёлы,
Ад іх плешак і шнуроў
Чырванеюць сёлы.

Колькі ўсякіх строгіх мер —
Канца няма, краю!
Канстытуцыю цяпер,
Як пяць пальцаў, знаем.

Якуб Колас, "Канстытуцыя"​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG