Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама назваў агрэсію Расеі ва Ўкраіне адной з глябальных пагрозаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ ў Ружавым садзе Белага дома ў Вашынгтоне 28 красавіка 2015 году
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ ў Ружавым садзе Белага дома ў Вашынгтоне 28 красавіка 2015 году

Абама назваў ЗША і Японію партнэрамі, якія разам адстойваюць бясьпеку і чалавечую годнасьць па ўсім сьвеце. У прыватнасьці, супрацьстаяць агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама згадаў расейскую агрэсію ва Ўкраіне ў ліку сусьветных пагрозаў, якім даводзіцца супрацьстаяць у глябальным кантэксьце. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ, што знаходзіцца з афіцыйным візытам у Вашынгтоне.

Па словах Абамы, ЗША і Японія «два глябальныя партнэры, якія разам адстойваюць бясьпеку і чалавечую годнасьць па ўсім сьвеце — супрацьстаім агрэсіі Расеі супраць Украіны; даем дапамогу мірным жыхарам, якія знаходзяцца пад пагрозай экстрэмісцкай групоўкі „Ісламская дзяржава“, змагаемся зь вірусам Эбола і садзейнічаем глябальнай ахове здароўя, а зараз прапануем дапамогу людзям Нэпалу, за якіх молімся».

Абама таксама адзначыў, што падчас беспарадкаў у Балтымары злачынцы скарысталіся мірнымі пратэстамі, якія адлюстроўваюць законную занепакоенасьць жыхароў гораду.

«Гэта не пратэст. І гэта не заява. Гэта жменька людзей, якая скарысталася сытуацыяй у сваіх мэтах. І да іх трэба ставіцца як да злачынцаў. Гвалт, які адбыўся ўчора, адцягвае ўвагу ад таго факту, што мірныя пратэсты якія доўжыліся некалькі дзён, былі накіраваныя на цалкам законную заклапочанасьць жыхароў Балтымара», — заявіў прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG