Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія баевікі вяртаюцца з Данбаса расчараванымі: мясцовае насельніцтва называе іх акупантамі


Екацерынбурскае выданьне E1.RU распавяло пра вяртаньне на Ўрал расейскіх баевікоў, якія ваявалі ў Данбасе.

Як піша E1.RU, сёньня ў Екацерынбург вярнулася больш за сотню расейскіх баевікоў-добраахвотнікаў. Сярод іх — група кіраўніка Сьвярдлоўскага фонду вэтэранаў спэцназу Ўладзімера Яфімава. Публічная адпраўка ў Данбас ягонай групы з 50 баевікоў раней шырока асьвятлялася ў СМІ.

Вярнулася з 50 чалавек толькі палова — астатнія працягваюць ваяваць за сэпаратыстаў.

«Мы працавалі на блёкпастах, займаліся патруляваньнем. Баёў сур’ёзных не было — адны правакацыі з боку ўкраінскай арміі: то стрэляць у наш бок, то тэхніку пакажуць. Менскія дамоўленасьці імі ніяк не выконваюцца, — распавёў Яфімаў. — Клімат там жудасны — усе перахварэлі на грып, ангіну, на запаленьне лёгкіх».

Яфімаў адзначыў, што ён і ягоныя хлопцы расчараваліся ў ЛНР з-за «двудушнага кіраўніцтва» і мясцовага насельніцтва.

«Паводле кіеўскіх законаў мы тэрарысты. Паводле мадрыдзкага суду таксама тэрарысты. Паводле закону Луганскай рэспублікі асобы, ня ўключаныя ў штат узброеных сілаў, зьяўляюцца таксама чальцамі незаконных узброеных фармаваньняў. А калі ўзяць грошы ў іх па кантракце, як яны прапануюць, то мы ў Расеі станем наёмнікамі, — паведаміў Яфімаў. — Яны відавочна імкнуцца да Ўкраіны. Плацяць ім падаткі. А мясцовае насельніцтва месцамі называе нас акупантамі. У нас прапала жаданьне працаваць у гэтай рэспубліцы, і мы перайшлі ў ДНР. Там абстаноўка значна лепшая, насельніцтва нас вітае».

Між тым Яфімаў паведаміў, што плянуе рыхтаваць новую групу баевікоў-добраахвотнікаў — кандыдаты ўжо ёсьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG