Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан абвясьціла аб уступленьні ў выбарчую кампанію. Першы перадвыбарчы відэаролік


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў сваю былую суперніцу, а пазьней члена сваёй прэзыдэнцкай каманды «моцным кандыдатам» і абяцаў ёй падтрымку.

Гілары Клінтан вырашыла ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году. У нядзелю высокапастаўлены дарадца былой кіраўніцы Дзярждэпартамэнту афіцыйна абвясьціў у электронным лісьце да донараў аб плянах Гілары Клінтан.


Пазьней Клінтан сама афіцыйна абвясьціла аб уступленьні ў барацьбу за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі ў відэазвароце, разьмешчаным у Інтэрнэце і сацыяльных сетках.


Першыя паездкі па краіне ў новым статусе прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Клінтан зьдзейсьніць у штаты, якія лічацца ключавымі для правядзеньня праймерыз — Аёве і Нью-Гэмпшыр.


Папярэднюю прэзыдэнцкую кампанію Клінтан прайграла Бараку Абаму.


Выступаючы ў суботу ў Панаме, прэзыдэнт Абама сказаў, што з Гілары Клінтан выйдзе «выдатны прэзыдэнт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG