Як паведаміў старшыня Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (АДА) Аляксандар Кіхценка па Краматорску сёньня днём з кантраляванай сэпаратыстамі Горлаўкі былі выпушчаныя 32 ракеты, 18 трапілі ў горад, 14 — у раён штабу антытэрарыстычнай апэрацыі.
«Ніхто ня думаў, што падчас перамоваў у Менску будуць наносіцца ўдар па мірных кварталах Краматорску», — адзначыў ён.
Са спасылкай на вайскоўцаў Кіхценка сказаў, што былі ўжытыя касэтныя боепрыпасы, якія прызначаныя для паражэньня жывой сілы. Паводле яго словаў, калі б усе ракеты трапілі ў жылыя кварталы, было б нашмат больш параненых і забітых.
«Касэтныя боепрыпасы небясьпечныя тым, што падрываюцца зьверху на вышыні і наносяць шкаду жывой сіле. Гэта трэба ведаць. Пасьля характэрнага выхлапу празь 10 сэкунд можа быць паражэньне абломкамі», — патлумачыў чыноўнік.
«Сёньня небясьпечна знаходзіцца на адкрытых участках мясцовасьці. Я раіў бы ўстрымацца ад наведваньня і шпіталёў і дзіцячых садоў, прынамсі, заўтра трэба па магчымасьці ўстрымацца», — адзначыў ён.
Кіхценка сказаў, што небясьпека існуе ў любым населеным пункце, які знаходзіцца ў 120 км ад лініі базаваньня баевікоў «120 км —гэта далёкасьць стральбы такімі ўстаноўкамі.
Старшыня Данецкай АДА паведаміў, што перад ракетнай атакай з комплексу «Бук» украінскія вайскоўцы зьбілі бесьпілётнік.