Пра гэта паведамляе прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі.
«У цэлым па падразьдзяленьнях сіл АТА ажыцьцёўлены 115 абстрэлаў з выкарыстаньнем ракетных сыстэм залпавага агню, артылерыі, мінамётаў, ПТРК, САУ і стралковай зброі», — гаворыцца ў паведамленьні.
У той жа час ноч прайшла «адносна спакойна», з 18:00 да 6:00 баевікі зьдзейсьнілі 21 абстрэл пазыцый украінскіх вайскоўцаў.
«На тэрыторыі Луганскай вобласьці тэрарысты восем разоў абстралялі населеныя пункты», — сьцьвярджаюць ўкраінскія вайскоўцы.
Сэпаратысты на сваіх сайтах паведамляюць, што іх наступ «разьвіваецца павольна», інфармуюць аб баях на Марыюпальскім кірунку, ля Пяскоў і Аўдзееўкі пад Данецкам і ў раёне Дэбальцэва.