Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым — незакрытая для Эўразьвязу тэма, — Гжэгаж Схэтына


Эўразьвяз пакінуў у сіле санкцыі супраць Расеі за анэксію ўкраінскага Крыма і дэстабілізацыю Данбаса.

Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу ў панядзелак сустрэліся ў Брусэлі для абмеркаваньня пытаньняў эўрапейскай бясьпекі на фоне абвастрэньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына, выступаючы пасьля заканчэньня сустрэчы з кіраўніком МЗС Даніі Марцінам Лідэгарам заявіў, што ня бачыць падстаў для адмены санкцый супраць Расеі з-за яе палітыкі ва Ўкраіне.

Гаворачы аб сытуацыі ва Ўкраіне, міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына згадаў Крым, заявіўшы, што гэта «незакрытая тэма».

Міністры замежных спраў краін ЭЗ выключаюць магчымасьць паслабленьня санкцыяў супраць Расеі пакуль гвалт у Данбасе працягваецца, нягледзячы на занепакоенасьць адносна магчымых нэгатыўных наступстваў для эканомікі. Пра гэта яны дамовіліся падчас пасяджэньня Рады ЭЗ. Як заявіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Федэрыка Магерыні, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў 28 краін садружнасьці вырашылі, што «ЭЗ будзе працягваць свой курс».

«Мы ў гэтым адзіныя», — падкрэсьліла яна.

Федэрыка Магерыні адзначае, што сытуацыя на Данбасе значна пагоршылася ў параўнаньні з мінулым тыднем.

15 студзеня Эўрапарлямэнт зацьвердзіў рэзалюцыю па Ўкраіне. У ёй утрымліваецца заклік да ўвядзеньня новых санкцый супраць Расеі за яе ролю ў дэстабілізацыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG