Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта могуць прайсьці 15 лістапада, — Ярмошына


Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць найбольш верагоднай датай правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 15 лістапада 2015 году.

«На дадзены момант самая імаверная дата — 15 лістапада 2015. Гэта апошняя магчымая нядзеля для правядзеньня выбараў, паколькі ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Беларусі яны павінны адбыцца не пазьней як за два месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Тэрмін паўнамоцтваў заканчваецца 21 студзеня 2016 году», — паведаміла Ярмошына ў інтэрвію часопісу «Беларуская думка».

Яна адзначыла, што гэтая дата даведзеная ЦВК да ведама прэзыдэнта краіны і папярэдне ўхваленая ім як самая імаверная.

«Нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу. Таму і палітычным партыям, і беспартыйным спаборнікам на атрыманьне пасады прэзыдэнта варта арыентавацца на гэты тэрмін. Так прасьцей ім і нам», — дадала Лідзія Ярмошына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG