Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забаранілі 71 фільм з удзелам расейскага актора Ахлабысьціна (сьпіс)


Іван Ахлабысьцін у студыі Радыё Свабода ў 2013 годзе
Іван Ахлабысьцін у студыі Радыё Свабода ў 2013 годзе

Экспэртная камісія ў пытаньнях распаўсюджваньня і дэманстрацыі фільмаў пры Дзяржкіно Ўкраіны забараніла 71 фільм і сэрыял з удзелам расейскага актора і сцэнарыста Івана Ахлабысьціна, у прыватнасьці сэрыял «Інтэрны», фільм «Салавей-разбойнік». Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода паведаміў сябра экспэртнай камісіі Аляксей Куранны.

Паводле яго, у пасяджэньні камісіі таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, якія ініцыявалі адпаведную забарону фільмаў з расейскім акторам.

Акрамя таго, Куранны адзначыў, што актывісты праводзілі пікет з патрабаваньнем забараніць фільмы з Ахлабысьціным ля будынку, дзе адбывалася пасяджэньне камісіі.

У кастрычніку Рада бясьпекі забараніла Ахлабысьціну ўезд ва Ўкраіну. Ён вядомы сваімі антыўкраінскімі выказваньнямі. У прыватнасьці, Ахлабысьцін заявіў, што спадзяецца на ўвядзеньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну.

Раней Нацыянальная Рада тэлебачаньня і радыёвяшчаньня перадала СБУ сьпіс 49 расейскіх журналістаў і кіраўнікоў тэлеканалаў, якім прапануюць забараніць уезд ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG