Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Пуцін баіцца сваёй слабасьці


У найноўшым выданьні часопіса New Yorker, у артыкуле прысьвечаным постаці Ангелы Мэркель, згадваецца цікавы эпізод з кантактаў канцлера Нямеччыны з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным:

«Калі Пуцін сустракаецца з Мэркель, яны часам гавораць па-нямецку (ён лепш ведае яе мову, чым яна ягоную), і Пуцін папраўляе свайго перакладчыка, каб даць Мэркель знаць, што для яго нічога не губляецца ў перакладзе. Выгляд крутога мужыка (macho), якога ўяўляе сабою Пуцін, выклікае ў Мэркель нешта накшталт навуковай эмпатыі. У 2007 годзе, падчас абмеркаваньня паставак энэрганосьбітаў у рэзыдэнцыі прэзыдэнта Расеі ў Сочы, Пуцін паклікаў сваю чорную суку, лабрадора Коні, у пакой, дзе яны сядзелі з Мэркель. Калі сабака наблізіўся і пачаў яе абнюхваць, Мэркель замерла, відавочна напалоханая. Аднойчы, у 1995 годзе, яе ўкусіў сабака, і ейны страх перад сабакам быў бачны для Пуціна, які сядзеў і пацяшаўся сытуацыяй, шырока расставіўшы ногі. «Я ўпэўнены, што сабака будзе весьці сябе прыстойна», — сказаў ён. Мэркель хапіла прысутнасьці духу, каб адказаць па-расейску: «Як-ніяк, ён ня есьць журналістаў». Нямецкія журналісты былі абураныя — паводле аднаго з прысутных, «былі нават гатовыя ўдарыць Пуціна». Пазьней Мэркель дала тлумачэньне паводзінам Пуціна. «Я разумею, чаму ён вымушаны так рабіць — каб даказаць, што ён мужчына», — сказала яна групе журналістаў. — «Ён баіцца сваёй уласнай слабасьці. Расея ня мае нічога, ніякіх посьпехаў ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы. Яны маюць толькі гэта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG