Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Вярцінскі Два полі


Два полі

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў зь сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
У полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі зьбіраў,
бегаў зь сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Анатоль Вярцінскі

XS
SM
MD
LG