Фармаваньне ў складзе расейскай арміі, якое б складалася з замежнікаў, на думку дэпупата Рамана Худзякова, змагло бы б суладаць з тэрарыстамі яшчэ да іх зьяўленьня на расейскай тэрыторыі, прычым без непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяньнях расейскіх вайскоўцаў.
У Міністэрства абароны Расеі і Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бясьпеку (АДКБ) паступіла прапанова стварыць у структуры расейскай арміі вайсковае злучэньне, якое складалася б з замежных грамадзян. Пра гэта паведамляе tass.ru.
Ініцыятарам стварэньня аналягу замежнага легіёну ў складзе арміі Расеі зьяўляецца дэпутат Дзярждумы з фракцыі ЛДПР Раман Худзякоў.
Як лічыць Худзякоў, расейскі замежны легіён можа стаць гарантам стабільнасьці на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і адказам на магчымую агрэсію тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», што дзейнічае ў тым рэгіёне. У выпадку небясьпекі, на думку дэпутата, замежны легіён змог бы суладаць з тэрарыстамі яшчэ да іх зьяўленьня на расейскай тэрыторыі, прычым без непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяньнях расейскіх вайскоўцаў.
Худзякоў прапануе даваць легіянэрам грашовае забесьпячэньне на ўзроўні зь дзейнымі вайскоўцамі расейскай арміі і забясьпечыць магчымасьць атрыманьня грамадзянства РФ пасьля 6 гадоў службы па кантракце. Жыхары, напрыклад, Узбэкістана і Таджыкістана, паволе перакананьня Худзякова, «з радасьцю папоўнілі б легіён», пры тым, што ўсе камандзіры і інструктары злучэньня павінны быць расейскімі кадравымі афіцэрамі.