Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне апошні дзень агітацыі перад выбарамі ў Вярхоўную Раду


Рэкляма камандзіра батальёна "Азоў", аднаго з кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.
Рэкляма камандзіра батальёна "Азоў", аднаго з кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.

Сёньня ва Ўкраіне апошні дзень агітацыйнай кампаніі перад прызначанымі на нядзелю, 26 кастрычніка, пазачарговымі выбарамі ў Вярхоўную Раду.

Выступаючы ў Кіеве ў чацьвер, прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што складана праводзіць выбары ў краіне, дзе Расейская Фэдэрацыя праводзіць ваенную агрэсію. Паводле яго слоў, цалкам зразумела, што будуць спробы дэстабілізаваць сытуацыю і яны будуць правакавацца Расеяй.

Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што да аховы парадку падчас выбараў будуць прыцягнутыя 82 тысячы міліцыянтаў. Зь іх, паводле яго слоў, 61 тысяча будзе ахоўваць выбарчыя дакумэнты і выбарчы працэс. 18 тысяч чалавек будуць знаходзіцца на вуліцах для аховы парадку і 4000 складаць спэцыяльныя групы рэагаваньня на тых тэрыторыях, дзе існуе рызыка тэрактаў або агрэсіўных дзеяньняў з боку тых ці іншых кандыдатаў.

Усе 29 партый, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, і кандыдаты-самавылучэнцы ў аднамандатных выбарчых акругах могуць працягваць барацьбу за выбаршчыка на працягу пятніцы. З надыходам паўночы, у суботу, пачынаецца так званы «дзень цішыні» і ўся рэкляма — білборды, банэры, шчыты, улёткі і іншыя агітацыйныя матэрыялы — павінны быць прыбраныя. Спыніцца таксама і публікацыя апытаньняў грамадзкай думкі, якія могуць паўплываць на выбар выбаршчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG