Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 кастрычніка: 50 гадоў таму «зьнялі» Хрушчова


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Прага – Форум 2000, у якім сярод іншых запрошаных бярэ ўдзел беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Страсбург – у Эўрапейскім судзе правоў чалавека – пачатак адкрытых слуханьняў у справе аб тэракце ў Бэслане (Расея), у выніку якога загінуў 331 чалавек, у тым ліку 172 дзіцяці.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1851 – у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Ройтэрз.

1964 – Мікіта Хрушчоў зьняты з пасады першага сакратара КПСС.

«Гэты маленькі выпадак для мяне – невытлумачальная загадка, амаль што цуд. І адзінае тлумачэньне, якое я магу даць – незвычайны характар Хрушчова. Ён валодаў зьнішчальным націскам і мужыцкай няўступлівай упартасьцю. Ягоная барацьба са Сталіным – доказ гэтаму. Ужо мёртвы і разьвянчаны правадыр усіх народаў адчайна супраціўляўся. Яго вацягвалі з маўзалею, але ён ізноў туды клаўся. Яго імкнуліся забіць замоўчваньнем, а Сталін нагадваў пра сябе тысячамі сваіх бронзавых, мармуровых, гіпсавых копіяў, якія былі ў гарадах і вёсках краіны, геаграфічнымі назовамі, глухім шумам прыхільнікаў. Аднак Хрушчоў выкінуў Сталіна з Маўзалея. Выкарчаваў па краіне яго помнікі, сьцёр яго імя з геаграфічных мапаў, не спужаўся мільённай незадаволенасьці прыхільнікаў. Паспрабуйце адмовіць такому чалавеку ў характары!»

Расейскі пісьменьнік Уладзімер Тандракоў пра Мікіту Хрушчова

1981 – Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1890 – амэрыканскі генэрал і 34-ы прэзыдэнт ЗША Дуайт Эйзэнхаўэр.

1899 – беларускі пісьменьнік Адам Бабарэка.

1915 – беларускі пісьменьнік Усевалад Краўчанка.

1940 – брытанскі сьпявак Кліф Рычард.

1943 – беларускі адвакат і праваабаронца Гары Паганяйла.

1946 – Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА:

З хуткасьцю веры. 14 кастрычніка 1978 у кардынала Вайтылы, які сьпяшаецца ў Рым на канкляў, не заводзіцца машына

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG