Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве разьвітваюцца з рэжысэрам Юрыем Любімавым. Трансьляцыя


Юрыя Любімава пахаваюць на Данскіх могілках Масквы. Разьвітаньне зь Любімавым праходзіць ў Тэатры імя Вахтангава.

Савецкі і расейскі тэатральны рэжысэр, мастацкі кіраўнік Тэатра на Таганцы Юрый Любімаў памёр у Маскве ў нядзелю ва ўзросьце 97 гадоў. 2 кастрычніка Любімаў быў шпіталізаваны з дыягназам «сардэчная недастатковасьць».

Юрый Любімаў нарадзіўся ў 1917 годзе ў Яраслаўлі, неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву. У 1964 годзе ён заснаваў Тэатар на Таганцы. У 1984 годзе, знаходзячыся ў замежнай паездцы, падчас якой Любімаў даў інтэрвію заходнім журналістам, ён быў вызвалены ад кіраўніцтва тэатрам на Таганцы, а неўзабаве пазбаўлены савецкага грамадзянства. У гады вымушанае эміграцыі Любімаў супрацоўнічаў з тэатрамі Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Францыі, ЗША.

У траўні 1988 года рэжысэр вярнуўся ў Маскву, яму было вернута грамадзянства СССР, а на афішы тэатра зноў зьявілася яго імя як мастацкага кіраўніка.

Усяго на сцэне свайго тэатру Любімаў паставіў больш за сто спэктакляў. У 2011 годзе, пасьля канфлікту з акторамі Юры Любімаў сышоў з тэатра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG