ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск – у літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа адкрыцьцё выставы «І бачу пройдзеныя далі…», прысьвечанай 100-годзьдзю з дня нараджэньня Данілы Міцкевіча, першага дырэктара музэю, старэйшага сына Якуба Коласа. Пачатак а 16-ай.
Менск – у Галерэі Мастацтва (пр. Незалежнасьці, 12) – адкрыцьцё выставы жывапісу Ірыны Ясюкайць-Дударавай «Погляд цішыні». Пачатак а 17-ай.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1452 – Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву «Біблія Гутэнбэрга».
1938 – з удзелам Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі падпісана «Мюнхэнская дамова», паводле якой нацысцкая Нямеччына атрымала кантроль над Судэцкай вобласьцю Чэхаславаччыны.
Сёньня Міжнародны дзень перакладчыка, устаноўлены ў 1991 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй перакладчыкаў у дзень сьмерці сьвятога Ераніма, які лічыцца патронам перакладчыкаў. Еранім быў хрысьціянскім сьвятаром і пісьменьнікам, народжаным у Далмацыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем лічыцца пераклад Бібліі на лацінскую мову, вядомы як Вульгата.
У гэты дзень нарадзіліся:
1892 — беларуская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка Зоська Верас. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнскага руху, пад псэўданімам Мірко друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве», актыўная ўдзельніца падзеяў беларускай гісторыі часоў БНР.
Да часу маючы інтэрас,
Не зачыняючы дзьвярэй,
Гаворыць зь векам
Зоська Верас,
Як з братам,
Што крыху старэй.
Рыгор Барадулін – пра Зоську Верас.
1931 — народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА:
Засечкі на лбе Пятніцы. 30.09.1659 Рабінзон Круза ступіў на сваю выспу