Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўзяла курс на збліжэньне з НАТО


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 24 верасьня ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны ад 28 жніўня, якое прадугледжвае адмову ад пазаблёкавага статусу краіны і збліжэньне з НАТО.

Рашэньнем РНБА «Аб неадкладных захадах па абароне Ўкраіны і ўмацаваньню яе абараназдольнасьці» Кабінэту міністраў даручана «неадкладна распрацаваць і прадставіць прэзыдэнту Ўкраіны для ўнясеньня на разгляд Вярхоўнай Рады Ўкраіны як неадкладны законапраект аб унясеньні зьмяненьняў у некаторыя законы Ўкраіны аб адмове Ўкраіны ад ажыцьцяўленьня палітыкі пазаблёкавасьці».

Акрамя таго, у двухмесячны тэрмін урад павінен прадставіць у РНБА праект новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны Ўкраіны.

«Асноўным стратэгічным напрамкам рэалізацыі органамі выканаўчай улады дзяржаўнай палітыкі ў сфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны» зьяўляецца «забесьпячэньне гатоўнасьці сэктара бясьпекі і абароны, эканомікі і грамадзтва да адбіцьця ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».

«Прыярытэтным нацыянальным інтарэсам» краіны ў зьнешняй палітыцы ў 2014-м і наступных гадах вызначана «далейшае разьвіцьцё адносін стратэгічнага партнэрства Украіны з ЗША, Эўразьвязам і НАТО».

Прэзыдэнту прапанавана ў лістападзе гэтага года выступіць з пазачарговым зваротам да парлямэнта «аб ўнутраным і зьнешнім становішчы Ўкраіны ў сфэры нацыянальнай бясьпекі з вызначэньнем новай Стратэгіі нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG