Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія самалёты ў сераду ўварваліся ў паветраную прастору Швэцыі


Швэцыя выказала пратэст Расеі ў сувязі з парушэньнем двума расейскімі ваеннымі самалётамі паветранай прасторы.

МЗС Швэцыі заявіла у пятніцу, што расейскія самалёты ў сераду ўварваліся ў швэдзкую паветраную прастору ў паўднёвай частцы краіны ў раёне выспы Алянд ў Балтыйскім моры.

Паведамляючы пра гэта, агенцтва Reuters адзначае, што з моманту пачатку крызісу ва Ўкраіне пачасьціліся выпадкі парушэньня паветранай прасторы Скандынаўскіх краін і Фінляндыі.

Навіна, хутчэй за ўсё, узмоцніць дэбаты па ўмацаваньні абараназдольнасьці Швэцыі. Правацэнтрысцкі ўрад, які пацярпеў паразу на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах, заяўляў, што плануе павялічыць выдаткі на абарону з-за дзеяньняў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG