Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 верасьня: Дзень памяці Дантэ


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – дыскусія «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленьне ў гарадзкой прасторы». Пачатак а 15-й. Мэмарыяльны музэй-майстэрня З.Азгура (вул. З.Азгура, 8).

Менск – адборачны канцэрт фэстывалю «Бардаўская восень 2014» Пачатак а 18:00-й. Бар «ДК» (вул. Талбухіна, 4).

Менск – пачатак візыту ў Беларусь генэральнага сакратара Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў.

Нью-Ёрк – Бруклінскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня праводзіць сьвяточную імпрэзу ў гонар 500-й гадавіны славутай бітвы пад Воршай. Грамадзкая заля Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага - 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY. Пачатак а 12-ай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1321 ― памёр Дантэ Аліг’еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня. На беларускую творы Дантэ перакладалі Язэп Семяжон, Алег Мінкін, Лявон Баршчэўскі ды іншыя.

«Самыя пякучыя месцы ў пекле пакінутыя для тых, хто ў часы найвялікшых маральных пераломаў захоўвае нэўтралітэт».

Дантэ Аліг’еры

1853 ― Турэччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна.

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Доля».

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі).

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Савудаўская Арабія і Вэнэсуэла.

2003 ― у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу.

2011 — на волю выйшлі 11 беларускіх палітвязьняў, што сядзелі ў справе 19 сьнежня. Падставай стаў указ пра іх памілаваньне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч.

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі.

1958 ― Іван Кірчук, беларускі музыка, лідэр гурту «Троіца».

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.

КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Тысяча другая ноч. 14 верасьня 786 Гарун ар-Рашыд робіцца каліфам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG