Пра гэта яна заявіла падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася напярэдадні агульных перамоваў лідэраў Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны і трох эўракамісараў.
«Перш за ўсё, дзякуй за праяўленую ініцыятыву па правядзеньні гэтай сустрэчы — падкрэсьліла Эштан падчас размовы з Аляксандрам Лукашэнкам. — Гэта важнае мерапрыемства, каб сканцэнтраваць увагу на падзеях, якія адбываюцца ва Ўкраіне. І вельмі важна, каб кіраўнікі краінаў рэгіёну маглі далучыцца да гэтага дыялёгу».