Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 жніўня: Дзень незалежнасьці Беларусі


Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

«Таварыства беларускай мовы» і кампанія «Будзьма» праводзяць прэзэнтацыю тэстаў да Міжнароднага сэртыфікату беларускай мовы. Час і месца удакладняйце па тэлефоне офісу ТБМ: (17) 284-85-11.


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1609 — Галілеа Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.

1718 — заснаваны Новы Арлеан ў амэрыканскім штаце Луізыяна.

1804 — у Сьвіслачы адкрытая 6-клясавая гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі.

1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.

1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

1991 — На нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпыненая дзейнасьць КПБ.

"Расея некалькі тыдняў назад паведаміла, Ельцын паведаміў аб тым, што зьбіраецца павысіць цэны на нафту. Гэта быў у пэўнай ступені шантаж нашай рэспублікі. І ён быў ня першы раз.

Калі мы ня будзем мець дзяржаўнай незалежнасьці, ня зможам свае рэсурсы, ўсе свае сродкі, свае вынікі працы ўкладваць на дабро нашага народу і нашай дзяржавы, мы ня зможам супрацьстаяць гэтай палітыцы. А яна будзе, і будзе абавязкова."

З выступу Зянона Пазьняка на сэсіі ВС, 25 жніўня 1991 г.


У гэты дзень нарадзіліся:


1530 — Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар «усяе Русі».

1744 — Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.

1780 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1912 — Эрых Хонэкер, кіраўнік ГДР.

1930 — Шон Конэры, шатляндзкі актор.

1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік.

«Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.

Я веру, што калі-небудзь так будзе.

Бо іначай проста ня варта жыць».

Уладзімер Арлоў.



У гэты дзень памерлі:


1680 — Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч, іераманах ордэну базыльянаў.


«Кожнай злой справе чыні перашкоды,

Каб не ўзмацнела; будзь пільны і цьвёрды.

Лёгка хвароба зразу паддаецца,

Цяжка ж лячыці, калі разрасьцецца».

Сімяон Полацкі




1822 — Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыка.

1867 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.

«Немагчыма быць свабодным ад таго, ад чаго ўцякаеш».


Фрыдрых Ніцшэ.


1908 — Анры Бэкэрэль, францускі фізык.

1934 — Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанскага руху ва Ўкраіне і анархіст. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.

1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзяяч беларускай эміграцыі.

2008 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад».



З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА


Бяссоньніца па-амэрыканску. 25 жніўня 1819 у шатляндзкім Глазга нарадзіўся знакаміты сышчык, першы амэрыканскі прыватны дэтэктыў Алана Пінкертан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG