Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Пяткевіч: з «сынамі Януковіча» не размаўлялі


Натальля Пяткевіч
Натальля Пяткевіч


Памочнік прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч абвергла факт гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з чалавекам, які прадставіўся сынам экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

«Ні я, ні прэзыдэнт Беларусі ніякіх размоў з „сынамі Януковіча“ не вялі. Пры цяперашнім узроўні разьвіцьця тэхналёгіяў зымітаваць можна што заўгодна і калі заўгодна», — заявіла парталу TUT.BY Натальля Пяткевіч.

Раней сын Януковіча Віктар заявіў, што ня меў тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Адкажу коратка: я — сьціплы чалавек, не пакутую на манію велічы, не пляту дзяржаўных інтрыг, не зьдзяйсьняю дзяржаўных пераваротаў для развалу Ўкраіны і не лічу сябе ўпаўнаважаным весьці перамовы з кіраўнікамі іншых дзяржаў».

16 чэрвеня ўкраінскі партал LB.ua выклаў аўдыёзапіс тэлефоннай размовы, якая нібыта адбылася паміж Януковічам-малодшым і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазьней пранкер Vovan222 пацьвердзіў, што гэта быў ягоны розыгрыш. Ён апавёў, што 14 чэрвеня гаварыў з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прадставіўшыся сынам Віктара Януковіча.

У ноч зь нядзелі на панядзелак вядомы ўкраінскі журналіст Мустафа Найем апублікаваў у фэйсбуку даслоўны пераказ гэтай размовы з Лукашэнккам. Найем апісаў гэта як рэальныя перамовы Лукашэнкі і сына Януковіча.

А ўжо раніцай у панядзелак зьявіўся запіс размовы.

Пранкер Vovan222 цьвердзіць, што ў Інтэрнэт трапіў не ягоны запіс.

«Аляксандра Лукашэнку праслухоўваюць СБУ ці заходнія спэцслужбы, — лічыць Vovan222. —Лукашэнку варта паклапаціцца пра сваю бясьпеку. Тыя, хто запісваў нашу размову, думалі, што тэлефануе сапраўдны Віктар Януковіч».

Пранкер Vovan222 таксама апублікаваў сваё тэлефанаваньне Лукашэнку і ягоным памочнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG