Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 траўня: Перамога. Украіна. Хакей (фотагалерэя)

Усе важныя падзеі сёньняшняга дня ў Беларусі і сьвеце ў жывым блогу Свабоды.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ ЗЬ МЕНСКУ (3 гадзіны відэа)
19:15 9.5.2014

У Данецку сэпаратысты штурмавалі санаторый. Вайскоўцы здалі зброю

19:12 9.5.2014

Як сьвяткавалі 9 траўня ў Менску

19:11 9.5.2014

Здымачную групу Радыё Свабода адпусьцілі з пастарунку

17:41 9.5.2014
Здымачную групу Радыё Свабода затрымалі ў жывым эфіры.

Прэсавы сакратар менскай міліцыі прыняў інфармацыю пра тое, што ў Менску затрыманыя журналісты. У Радыё Свабода ён папрасіў дадатковыя падрабязнасьці інцыдэнту.

Супрацоўнік службы бясьпекі Мінск-Арэны, апрануты ў цывільнае, паведаміў Радыё Свабода, што затрыманых журналістаў маглі адвезьці ў пастарунак міліцыі Цэнтральнага раёну.
16:12 9.5.2014
У Гомелі на аўто з расейскімі нумарамі накрэмзалі расейскі герб, танк і надпіс «З днём перамогі!»
15:10 9.5.2014

Фотагалерэя: 9 траўня ў Менску


15:08 9.5.2014

Нэля Штэпа жывая і заклікае прыйсьці на рэфэрэндум 11 траўня


Мэр Славянску Нэля Штэпа выйшла на цэнтральную плошчу гораду павіншаваць гараджан з Днём Перамогі, заклікала іх прыйсьці на рэфэрэндум 11 траўня і сказала, што нікога нельга пускаць у горад.

Пра гэта паведамляе сайт Slavgorod.

Паводле словаў Штэпы, у выпадку яўкі гараджанаў на рэфэрэндум горад ужо з панядзелка пачне жыць сваім звычайным жыцьцём.

«З панядзелка мы вычысьцім горад», — сказала яна.

На працягу апошніх трох тыдняў месцазнаходжаньне Нэлі Штэпы было невядомае. СМІ ня раз пісалі, што мэра, верагодна, выкралі сэпаратысты.

Відэа выступу Нэлі Штэпы
15:08 9.5.2014
Пуцін прыбыў у акупаваны ім Крым
15:05 9.5.2014
На якой мове размаўлялі беларусы-франтавікі
14:42 9.5.2014

Трывожны Дзень Перамогі ва Ўкраіне: маршы, мітынгі, баі, Пуцін

14:22 9.5.2014

Рэдактар «Острова»: Сэпаратысты застрэлілі праваслаўнага бацюшку


У Канстанцінаўцы (Данецкая вобласьць) на блёкпосьце сэпаратысты застрэлілі праваслаўнага бацюшку.

Пра гэта ў сваім твітэры напісаў галоўны рэдактар выданьня «Остров» Сяргей Гармаш.

«Жыў побач, выйшаў іх абразуміць. Не дамовіліся...», — напісаў ён.

У Канстанцінаўцы ўкраінскія вайскоўцы праводзяць антытэрарыстычную апэрацыю.

Тэрарысты захапілі ў горадзе гарсавет, спрабавалі захапіць тэлевежу і пэрыядычна абстрэльваюць машыны.
14:15 9.5.2014
Сілавікі адбілі атаку на будынак МУС у Марыюпалі. Зьнішчана каля 8 тэрарыстаў. У горадзе працягваюцца баі паміж прарасейскімі тэрарыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі.

Пра гэта паведамляе выданьне INSIDER.

Раней з боку аэрапорта ў Марыюпаль увайшла бранятэхніка са сьцягамі Ўкраіны.
13:45 9.5.2014

У цэнтры Кіева затрымалі яшчэ адзін аўтамабіль з агнястрэльнай зброяй


Каля Кіева-Пячэрскай лаўры праваахоўнікі затрымалі яшчэ адзін аўтамабіль, у якім перавозілі агнястрэльную зброю.

Тэхпашпарт на «Аўдзі» выдадзены ў Луганскай вобласьці.

Пазьней да аўтамабіля падышоў малады чалавек прыблізна 25 гадоў і паспрабаваў узяць у салёне цыгарэты. Пасьля гэтага кінуўся ўцякаць.

Яго затрымалі прадстаўнікі Самаабароны Майдана. Міліцыя ня ўмешвалася.

Раней на кіеўскай Плошчы Славы праваахоўнікі затрымалі аўтамабіль, у якім перавозілі пісталет, нож, а таксама камплект аўтамабільных нумароў.
13:44 9.5.2014

У Данецку баевікі напалі на дзяжурную часьць папраўчай калёніі


Сэпаратысты прыехалі ў калёнію на чатырох аўтамабілях, зайшлі ў каравульнае памяшканьне, дзе знаходзіцца дзяжурная часьць.

Нападнікі завалодалі пісталетам Макарава і трыма аўтаматамі Калашнікава без патронаў.

Ніхто з супрацоўнікаў калёніі не пацярпеў. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, перадае УНІАН.
13:23 9.5.2014

У Марыюпалі ідзе цяжкі бой

13:18 9.5.2014

У Луганскай вобласьці расстралялі дваіх чалавек


Cёньня ўначы на 850 км аўтадарогі Растоў — Харкаў выявілі 2 аўтамабілі Toyota FJ Cruiser з мноствам кулявых адтулін. У адной машыне быў труп мужчыны, у другой — труп жанчыны і параненая 10-гадовая дзяўчынка, якую шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, машыны не спыніліся на патрабаваньне баевікоў, якія стварылі на дарозе блёкпост. Тады тыя абстралялі машыны з аўтаматычнай зброі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.
13:17 9.5.2014
Газета.Ru: Менская міліцыя не пусьціла расейскіх заўзятараў на сьвяткаваньне Дня Перамогі
12:54 9.5.2014
У цэнтры Марыюпаля ідзе перастрэлка, чатырох з агнястрэльнымі раненьнямі шпіталізавалі. Як паведамляе мясцовы сайт 0629, страляніна пачалася каля 10:30.
12:43 9.5.2014

У Луганску на парадзе прэзэнтавалі сьцяг «Луганскай народнай рэспублікі»


У цэнтры Луганску, дзе праходзіў мітынг з нагоды Дня Перамогі, людзям раздалі сьцягі так званай «Луганскай народнай рэспублікі». Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода. Луганчане ўбачылі гэты сьцяг упершыню.

Таксама некаторыя людзі трымаюць расейскі трыкалёр і сьцягі колеру георгіеўскай стужкі.

Мерапрыемства малалюднае. Улады Луганску вырашылі адмовіцца ад прыцягненьня дзяцей да ўдзелу, адменены і традыцыйны сьвяточны фаервэрк.
12:25 9.5.2014

Дзень перамогі: у Адэсе, Мікалаеве і Львове спакойна, у Марыюпалі і Данецку страляюць


У Марыюпалі падчас мерапрыемстваў з нагоды перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў цэнтры гораду чуваць стрэлы. Пра гэта паведамляюць відавочцы.

«З боку цэнтру гораду чуваць стрэлы. Выразна і ясна», — адзначыў у сваім твітэры адзін зь відавочцаў, перадае «Ўкраінская праўда».

Ёсьць пацярпелыя. З вайсковай часьці выехаў аўтобус зь людзьмі, мяркуючы па ўсім — узброенымі.

У Данецку раніцай каля Калінінскага рынку была перастрэлка, абстралялі аўто.

У Львове, Адэсе і Мікалаеве імпрэзы з нагоды Дня Перамогі праходзяць спакойна.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG