Адміністрацыя Барака Абамы абвясьціла, што прадаставіць ўзброеным сілам Украіны матэрыяльна-тэхнічную вайсковую дапамогу — гэта, напрыклад, салдацкія каскі, мэдычныя прыналежнасьці, водаачышчальныя прылады, намёты.
Паыодле словаў прэзыдэнта ЗША, калі дамоўленасьць, дасягнутая ў Жэне, ня будзе выкананая ўжо ў бліжэйшыя дні і, ў прыватнасьці ,не адбудзецца раззбраеньня незаконных баявых фармаваньняў, якія дэстабілізуюць становішча ў населеных пунктах на ўсходзе Ўкраіны, то да Расеі будуць прымененыя дадатковыя санкцыі.
Апроч жэнеўскага пагадненьня, якое канкрэтызуе ўмовы дээскаляцыі абстаноўкі вакол Украіны, Кіеў, Масква і Эўразьвяз дамовіліся правесьці кансультацыі па праблемах паставак расейскага газа ў Эўропу. Іншым складнікамі візыта Байдэна ў Кіеў зьяўляюцца ўзмацненьне паветранага патруляваньня НАТО над Балтыяй і часовае нязначнае павелічэньне амэрыканскіх сухапутных сіл на адной з базаў ВПС у Польшчы.