Колькасьць загінулых удзельнікаў пратэстаў узрасла да 102
Ад 18 лютага да сёньняшняга дня зь месца сутыкненьняў у цэнтры Кіева па мэдычную дапамогу зьвярнуўся 1221 пацярпелы, 795 зь іх былі шпіталізаваныя.
179 чалавек працягваюць лекавацца, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
Дзеячы культуры Расейскай Фэдэрацыі працягваюць выказвацца адносна расейскай інтэрвэнцыі ў Крыме. І калі многія рокеры надзвычай нэгатыўна ставяцца да сілавых мэтадаў «абароны расейскамоўных», то некаторыя поп-выканаўцы падзяляюць імпэт прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў справе «зьбіраньня спрадвечных земляў». Як да крымскай кампаніі ставяцца беларускія артысты?
Ці спыніцца Пуцін, калі яму дазволяць акупаваць і анэксаваць Крым? Якая краіна можа стаць наступнай ахвярай Расеі? Адказваюць гамельчукі.