Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адключыць прапагандысцкія тэлеканалы Крамля


Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня зьвярнулася да правайдэраў праграмных паслугаў з просьбай устрымацца ад рэтрансьляцыі ў сваіх сетках перадачаў расейскіх тэлеканалаў «Вести», «Россия 24», ОРТ, «РТР Планета».

Як гаворыцца ў адмысловай заяве, гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх праграмы ня будуць прыведзеныя ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі ўкраінскага заканадаўства.

Падставай да такога кроку стала тое, што расейскія дзяржаўныя і пракрамлёўскія мэдыі апошнім часам распачалі беспрэцэдэнтную кампанію дэзынфармацыі і прапагандны адносна падзеяў ва Ўкраіне — найперш, у фактычна акупаваным Расеяй Крыме. У сваю чаргу, самаабвешчаныя крымскія ўлады, якія ініцыявалі рэфэрэндум на далучэньне паўвыспы да Расеі, яшчэ раней адключылі мясцовыя і ўкраінскія тэлеканалы, замяніўшы іх на фэдэральныя ці маскоўскія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG