Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы зноў на Майдане. Цімашэнка на волі. Януковіч можа хавацца ў Крыме

Украіна рыхтуецца да выбараў 25 траўня, стары ўрад разьбегся, Рада ўзяла ўладу, сэпаратысты ўцяклі ў Расею. У сьвеце вітаюць перамены ў Кіеве.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

20:51 23.2.2014
Януковіч можа знаходзіцца ў Крыме. Гадзіну таму яго картэж праехаў праз Ялту ў бок Севастопаля, паведаміла «Еспресо. TV». На ўезьдзе ў Севастопаль перагароджаныя дарогі, ўзмоцненыя нарады ДАІ. Побач з супрацоўнікамі ДАІ знаходзяцца маладзёны, якія тлумачаць, што чакаюць прыезду нейкіх правакатараў. Зараз у Севастопалі па прыватных справах знаходзіцца Міністар абароны Расеі. Дом Віктара Януковіча ў Данецку застаўся без аховы, падае «Украінская праўда».
20:48 23.2.2014

У Харкаве эўрамайданаўцы рыхтуюць «кактэйлі Молатава»

Паводле зьвестак карэспандэнта Радыё Свабода, самаабарона, як і актывісты Эўрамайдану, знаходзяцца ля будынка Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі.

Самі ўдзельнікі самаабароны свае дзеяньні не тлумачаць. Актывісты Эўрамайдану мяркуюць, што такім чынам самаабарона рыхтуецца да магчымага нападу на мітынгоўцаў мясцовых «цітушак».

Паводле словаў удзельнікаў мітынгу, яны плянуюць прабыць пад аблдзяржадміністрацыю да раніцы, каб не пусьціць у памяшканьне кіраўніка вобласьці Міхаіла Добкіна. Усе ўваходы ў аблдзяржадміністрацыю пад кантролем мітынгоўцаў.
Чытаць далей
20:15 23.2.2014

Маладафронтаўцаў, якіх не пусьцілі на Майдан, судзіцьмуць у Ельску

У Ельску 24 лютага адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў супраць актывістаў «Маладога фронту» (Чэхія) Мікалая Дземідзенкі і Дзьмітрыя Крамянецкага, паведамляе БелаПАН са спасылкай на spring96.org.

Абодва абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве па арт. 17.1 КаАП.

Актывістаў, якія кіраваліся ў Кіеў 22 лютага, спынілі ўкраінскія памежнікі і без тлумачэньня прычынаў паставілі ў іх пашпартах адзнакі, якія забараняюць ўезд у краіну тэрмінам на 5 гадоў. Затым Дземідзенку і Крамянецкага перадалі беларускаму боку, потым даставілі ў Ельск — у бліжэйшы раённы аддзел міліцыі. Там на іх і былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
18:59 23.2.2014
Як паведамляе Белсат, накаляецца сытуацыя ў Харкаве. Там адбываецца супрацьстаяньне Майдану і Антымайдану. Паводле інтэрнаўтаў, у Харкаве ўжо ёсьць першая кроў.

18:57 23.2.2014
Украінскі «5 канал» зьмясьціў у інтэрнэце відэа з камэраў відэаназіраньня, усталяваных у рэзыдэнцыі Віктара Януковіча «Межыгор’е».

Відэазапіс паказвае, як адбываліся ўцёкі Віктара Януковіча. Хаця і журналісты знайшлі безьліч каштоўных рэчаў у Рэзыдэнцыі, на відэа бачна, што асноўныя скарбы экс-прэзыдэнт вывозіў грузавікамі. Таксама на відэа бачна, як частку рэчаў загружаюць у верталёты і як у іх сядае група людзей ды пакідае рэзыдэнцыю.
18:55 23.2.2014
Расейскі тэлеканал «Россия» распавядае пра магчымасьць фэдэралізацыі Украіны: «Захад і Усход, як сіямскія блізьняты, надакучылі адно аднаму да сьмерці, а дзявацца няма куды».
18:54 23.2.2014
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала экс-прэм’ерку Юлію Цімашэнку працаваць на адзінства краіны ды апазыцыі. Мэркель падкрэсьліла, што «Цімашэнка мусіць прысьвяціць сваю палітычную дзейнасьць захаваньню адзінства краіны».
18:12 23.2.2014

Страляць людзей як зьвяроў — у Эўропе такога ня можа быць


Пра гэта эўракамісар Фюле заявіў сёньня ў жывым эфіры чэскага тэлебачаньня падчас абмеркаваньня ўкраінскага крызісу.

Фюле выказаў перакананьне, што вінаватыя ў людзкіх ахвярах у Кіеве будуць знойдзеныя і пакараныя. Чэская дыпляматыя ў асобах прэзыдэнта Мілаша Зэмана і міністра замежных справаў Любаміра Зааралка выказваецца ў першую чаргу за захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Паводле Зааралка, на дадзены момант галоўным прадстаўніком ўлады ва Ўкраіне Прага лічыць старшыню парлямэнту Турчынава. Калі яшчэ тыдзень таму чэскія дыпляматы падумвалі пра тое, як адмяніць плянаваны на красавік візыт Віктара Януковіча ў Чэхію, цяпер разьвязка прыйшла сама сабой. Прага аднак заяўляе, што запрашэньне застаецца ў сіле для найвышэйшага прадстаўніка Ўкраіны.

Чытаць далей
17:22 23.2.2014

Клічко тэлефанаваў Лукашэнку і патрабаваў выдаць Захарчанку

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў Віталю Клічко ў тэлефоннай размове, што на тэрыторыі Беларусі няма былога міністра ўнутраных справаў Украіны Віталя Захарчанкі.

Пра тое, што такая размова адбылася, паведаміў сайт партыі «Удар», якую ачольвае Віталь Клічко.

«Я сёньня званіў Аляксандру Лукашэнку наконт таго, каб Беларусь перадала Ўкраіне Захарчанку і Курчанку, якія, паводле мэдыяў, знаходзяцца ў гэтай краіне. Прэзыдэнт запэўніў, што гэтых асобаў не было і няма на тэрыторыі Беларусі», — напісаў Віталь Клічкона сайце партыі.

Чытаць далей
16:11 23.2.2014

Партыя рэгіёнаў асудзіла Януковіча і ўсклала на яго адказнасьць за ахвяры

Адказнасьць за чалавечыя ахвяры падчас сутычак ва Ўкраіне ляжыць на Віктару Януковічу і яго бліжэйшым атачэньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе.

Чытаць далей
14:26 23.2.2014
Фракцыю «Партыя рэгіёнаў» пакінулі 72 дэпутаты

Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў абвясьціў аб выхадзе яшчэ трох дэпутатаў з фракцыі «Партыя рэгіёнаў». Турчынаў назваў прозвішчы Віктара Астапчука, Уладзімера Кацубы і Івана Фурсіна. Па стане на 23 лютага з фракцыі «Партыя рэгіёнаў» выйшлі 72 дэпутаты.
14:16 23.2.2014

Рада вярнула Міжгор’е дзяржаве


Вярхоўная Рада падтрымала пастанову аб перадачы рэзыдэнцыі ў Міжгор’і ў дзяржаўную ўласнасьць.За гэтае рашэньне прагаласавалі 324 народныя депутаты.

«З мэтай аднаўленьня права ўласнасьці ВР пастанаўляе перадаць комплекс адпачынку „Пушча-Вадзіца“ ва ўрочышчы Міжгор’е і ўрадавай рэзыдэнцыі „Міжгор’е“ у дзяржаўную ўласнасьць. У 10-дзённы тэрмін правесьці адпаведныя мерапрыемствы і забясьпечыць перадачу маёмасьці ў дзяржаўную ўласнасьць», — гаворыцца ў дакумэнце.
14:12 23.2.2014
Вярхоўная Рада Ўкраіны звольніла з пасадаў міністра асьветы Табачніка і міністра замежных спраў Кажару.
14:10 23.2.2014

Генпракуратура расьсьледуе масавае забойства людзей


Генпракуратура Ўкраіны аб’яднала справы па факце забойства людзей падчас мірных акцый пратэсту ў адну вытворчасьць. Пра гэта паведаміў у парлямэнце упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па кантролі за дзейнасьцю пракуратуры Алег Махніцкі.

«Яны расьсьледуюцца па факце спробы выкарыстоўваць зброю пад час масавых акцый, расьсьледуецца факт масавага забойства людзей вышэйшым сілавым кіраўніцтвам дзяржавы», — адзначыў ён. Ён паведаміў, што цяпер амаль усіх арыштаваных пад час мірных пратэстаў адпусьцілі на свабоду, за кратамі застаюцца трое актывістаў, якія будуць вызвалены як мага хутчэй. Усе крымінальныя справы супраць пратэстоўцаў будуць зачыненыя, а самі актывісты вызваленыя па рэабілітуючых абставінах, а не на падставе закона аб амністыі. У выніку сутыкненьняў у цэнтры Кіева загінулі 82 чалавекі.
14:01 23.2.2014

Турчынаў выконвае абавязкі прэзыдэнта


Сьпікер Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў абраны выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны на час да прызнаньня вынікаў перавыбараў прэзыдэнта ў траўні 2014 года. Адпаведную пастанову ў Вярхоўнай Радзе падтрымалі 285 народных дэпутатаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG