Польшча прыняла параненых з Украіны
Трое параненых падчас падзеяў у Кіеве ўжо транспартаваныя ў Цэнтральны клінічны шпіталь Варшавы. Яшчэ чатыры чалавекі маюць прыбыць неўзабаве.
Прэс-сакратар шпіталю паведаміў Польскаму радыё, што гэта людзі, якія былі параненыя ў студзені і ўжо прайшлі першы этап лячэньня ў Польшчы. У іх не складаныя пашкоджаньні і іхнаму жыцьцю нічога не пагражае. Пераважна гэтая людзі з траўмамі вока і костак.
У пасяджэньні Рады абвешчаны перапынак для падрыхтоўкі законапаректа аб вяртаньні Канстытуцыі 2004 года.
Прапануюць імпічмэнт Януковічу
Дэпутат Алесь Доній прапанаваў не заслухоўваць прыняць акт аб адхіленьні Януковіча ад улады як адказнага за сьмерці украінцаў.
Рыбаку не далі абвясьціць перапынак у Радзе
Дэпутат Алег Ляшко запатрабаваў пазбавіць мандатаў усіх дэпутатаў, якія не прысутнічалі ўчора на сэсіі, як здраднікаў і баязьліўцаў, распусьціць фракцыі КПУ і Партыі рэгіёнаў, якія ігнаравалі паседжаньне ў адказны час, а таксама накіраваць у адстаўку сьпікера Ўладзімера Рыбака і ягонага намесьніка-камуніста.
Сьпікер Рыбак патлумачыў, што ў яго ўчора была тэмпэратура і хацеў абвясьціць перапынак да 16 гадзін, але яму не далі.
Рада абмяжоўвае паўнамоцтвы Януковіча
Паводле заявы сьпікера Ўладзімера Рыбака, першае пытаньне — вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, якая прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму кіраўніцтва.
Паседжаньне Вярхоўнай Рады пачалося каля 10 гадзіны па кіеўскім часе. У сэсійнай залі прысутныя дэпутаты ўсіх фракцый. Сьпікер Уладзімер Рыбак заявіў, што падпісаў ўчарашнюю пастанову Рады пра спыненьне выкарыстаньня сілы і адвод сілавікоў у казармы.
«Нам трэба вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года і сёньня мы павінны прыняць гэты закон. На сёньня трэба ўхваліць пастанову пра амністыю».
Паводле Рыбака, кіраўнік фракцый таксама разглядаюць праект падрыхтаванага пагадненьня.
Акцыя салідарнасьці з Украінай у Берасьці
А 18 гадзіне 21 лютага плянуецца акцыя салідарнасьці з Украінай каля ўкраінскага консульства (вуліца Вароўскага, 19).
Пра правядзеньне акцыі паведаміла грамадзкая актывістка Аксана Іванюк: «Гэтай краіне як нікому патрэбная зараз падтрымка. Арганізаваць акцыю салідарнасьці — гэта адзінае, што я магу зрабіць, і я вельмі прашу мяне падтрымаць», — паведаміла Аксана Свабодзе.
Колькасьць загінуўшых праваахоўнікаў вырасла да 16 чалавек — МУС
130 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дастаўленыя ў мэдустановы з агнястрэльнымі раненьнямі. Усяго з 18 лютага па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 565 супарцоўнікаў органаў унутраных спраў, зь іх 410 — шпіталізаваны,
паведамляе МУС Украіны.
Данецкія рэгіяналы вярнуліся з Кіева дамоў, не выходзячы з цягніка
Прыхільнікі Партыі рэгіёнаў, якія прыбылі ўчора з Данецка ў Кіеў, накіраваліся назад, не выходзячы з цягніка.
Паводле УНІАН, пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сакратар Данецкага гарадзкога савета Сяргей Багачоў: «Учора мы адпраўлялі сваіх землякоў у Кіеў для ўдзелу ў мірных акцыях. Але, як толькі зьявілася інфармацыя аб узброеных сутыкненьнях , было прынята рашэньне, каб яны заставаліся на месцы, у вагонах і чакалі адпраўкі назад».
У перамовах паводле вывядзеньня Ўкраіны з палітычнага крызысу удзельнічалі лідары апазыцыі
Арсень Яцэнюк («Батьківщина»),
Алег Цягнібок («Свобода»),
Вітлаь Клічко («Удар»), кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы
Франк-Вальтэр Штайнмаер і
Радаслаў Сікорскі, а таксама расейскі амбудсмэн
Уладзімер Лукін.
Міністар замежных спраў Польшчы па дарозе на чарговы раўнд перамоваў зь Януковічам:
Мэтро запрацуе, апроч станцый «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці»
Сёньня запрацуюць усе станцыі мэтро ў Кіеве. Аднак станцыі «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці», будуць працаваць толькі для пераходаў пасажыраў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Кіеўскага мэтрапалітэна.
Станцыі «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці» застаюцца закрытымі для ўваходу і выхаду пасажыраў і працуюць толькі для перасадкі зь лініі на лінію,
піша Ўкраінская праўда.
Ноч на Майдане прайшла спакойна
На Майдане мінула першая за апошні час спакойная нач. Не луналі выбухі света-шумавых гранат, не ляталі кактэйлі Молатава.
Сілавікоў паблізу барыкад ня бачна. Разам з тым, дэманстрантам іхныя кіраўнікі забараняюць выходзіць за пэрымэтр, баючыся снайпэраў.