Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 студзеня: 12 гадоў Вікіпэдыі, дзень нараджэньня Заіра Азгура


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Нацыянальным мастацкім музэі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства да 75-х угодкаў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. У праграме: гашэньне канвэрта з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В.П. Шаранговіч». Пачатак у 17.00.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры – канфэрэнцыя «Міжнацыянальная і міжканфэсійная згода ў Беларусі – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі». Пачатак у 11.00.

Офіс правоў інвалідаў (Менск, Варанянскага, д. 50, корпус 4, актавая заля) ладзіць прэс-канфэрэнцыю пра вынікі судовага разьбіральніцтва паміж старшынём Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Яўгенам Шаўко і Нацыянальным аэрапортам «Менск». Пачатак у 16.00

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1919 – Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.

1943 – у ЗША скончанае будаўніцтва самага вялікага ў сьвеце адміністрацыйнага будынка – Пэнтагона.

1991 – у Менску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.

1994 – прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам.

2001 – Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер стварылі Вікіпэдыю.

У гэты дзень нарадзіліся:

1908 – Заір Азгур, беларускі скульптар.

1929 – Марцін Лютэр Кінг, лідэр барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амэрыканцаў.

1936 – Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1919 – Роза Люксэмбург і Карл Лібкнэхт, нямецкія палітыкі, лідэры камуністычнага паўстаньня.

2000 – Уладзімір Шыцік, беларускі пісьменьнік-фантаст.

ЦЫТАТА ДНЯ

І хоць мы сутыкаемся з цяжкасьцямі сёньня і будзем сутыкацца зь імі заўтра, у мяне ўсё ж ёсьць мара. Гэтая мара глыбока ўкаранёная ў амэрыканскай мары. Я мару, што аднойчы гэтая нацыя ўзьнімецца і будзе жыць у адпаведнасьці з сапраўдным сэнсам яе прынцыпу: «Мы лічым відавочным, што ўсе людзі створаныя роўнымі».

Марцін Лютэр Кінг, з прамовы «У мяне ёсьць мара»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG