Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва ЦАР сышло ў адстаўку. Людзі сьвяткуюць на вуліцах


Францускія войскі на вуліцах гарадоў ЦАР

Францускія вайскоўцы дысьлякаваныя ля прэзыдэнцкага палаца. Афрыканскія міратворчыя войскі патрулююць вуліцы Банга.

Прэзыдэнт Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі Мішэль Джатодзія падаў у адстаўку пад ціскам лідэраў суседніх дзяржаваў, занепакоеных хваляй міжрэлігійнай варожасьці і гвалтам у краіне.

У сталіцы рэспублікі горадзе Банга натоўпы радасных жыхароў выйшлі на вуліцы, каб вітаць вестку аб сыходзе Джатодзія з пасады кіраўніка дзяржавы. Разам з прэзыдэнтам у адстаўку сышоў і прэм’ер-міністар Нікалас Цьянгае.

Францыя заклікала пераходную адміністрацыю Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі без прамаруджваньня прызначыць часовага выканаўца абавязкаў прэзыдэнта.
Чакаецца, што пераемнік прэзыдэнта будзе абвешчаны ў панядзелак.

Францускія вайскоўцы дысьлякаваныя ля прэзыдэнцкага палаца. Афрыканскія міратворчыя войскі патрулююць вуліцы Банга.

Чакаецца, што пераемнік прэзыдэнта будзе абвешчаны ў панядзелак.

Адстаўка прэзыдэнта Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі можа прывесьці да абвастрэньня становішча ў краіне і пагражаць бясьпецы мірных грамадзян. З такой заявай выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Праваабаронцы лічаць неабходным больш хуткае ўвядзеньне ў краіну дадатковых сілаў міратворцаў.

Джоан Марынэр, дарадца Amnesty International па дзеяньнях у крызісных сытуацыях, адзначыла, што за апошні месяц ахвярамі сутычак на рэлігійнай глебе сталі больш за адну тысячу жыхароў ЦАР.
XS
SM
MD
LG