Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стоп-падатак»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Наўпроставы лінк

«Стоп-падатак»

«Стоп-падатак». Жывы рэпартаж

Аўтамабілісты падтрымалі заклік у сацыяльных сетках і далучыліся да да акцыі «Стоп-падатак».

19:11 20.12.2013
Ігар Карней з пошчы Перамогі. «Тут актыўная фаза акцыі пратэсту аўтамабілістаў, відаць, закончылася. Засталася адна машына ДАІ, экіпаж якой толькі сочыць за рухам, але ўжо нікога не cпыняе. Рух ад плошчы Якуба Коласа сюды дагэтуль не аднавіўся. Курсіруюць аўтамабілі падразьдзяленьня „Страла“, якія, відаць, правяраюць сытуацыю. Як паведамляюць крыніцы, каля палацу прафсаюзаў спыненым застаецца адзін аўтамабіль, з кіроўцам якога разьбіраюцца міліцыянты. Відавочцы паведамляюць, што падчас акцыі каля Цэнтральнага ўнівэрсаму шмат аўтамабіляў сыгналілі, і іх віталі мінакі. Магу засьведчыць, што акцыя пратэсту ўсё ж адбылася».

18:52 20.12.2013
Магілёў. Як расказвае ўдзельнік акцыі, у ёй бяруць удзел каля паўдзясятка машын. Яны круцяцца вакол Магілёўскага аблвыканкаму па Першамайскай і Ленінскай вуліцах, праспэкце Міру. Рэгулярна машыны спыняюць за тое, што павольна едуць. Кіроўцы кажуць даішнікам, што выбіраюць бясьпечную хуткасьць руху. За шэсьць кругоў вакол магілёўскага «Дому саветаў» аўтамабіль суразмоўцы спынялі тройчы.
18:49 20.12.2013
Супрацоўнікі ДАІ перакрылі ўвогуле рух па праспэкце Незалежнасьці ад перакрыжаваньня з вуліцай Казлова да плошчы Перамогі. Усіх паварачваюць на праспэкт Машэрава. А з плошчы Перамогі рух у напрамку Якуба Коласа працягваецца.
18:43 20.12.2013
Плошча Пермогі. ДАІ пачала больш актыўныя захады, каб спыніць сыгналы аўтамабілістаў. У прыватнасьці, асобныя супрацоўнікі ДАІ далей ад плошчы перадаюць зьвесткі пра тых, хто сыгналіць, а тут вялікая група ДАІ спыняе гэтых аўтамабілістаў і пачынае зь імі разьбірацца. Такіх спыненых аўтамабіляў я ўжо бачу некалькі адразу. Аўтамабілісты кажуць, што спыняюць менавіта за падачу сыгналаў. Каля плошчы Перамогі супрацоўнікі ДАІ стаяць літаральна на разьдзяляльнай паласе. Тут бачна ажно 4 аўтамабілі ДАІ.
18:30 20.12.2013
Менск. Плошча Перамогі.

Дастаткова актыўна аўамабілісты Менску адгукнуліся на заклікі адрэагаваць на пляны ўладаў увесьці падатак на аўто. Дакладна а 18:00 на плошчы ўтварыліся дзьве калёны аўтамабілістаў і адсюль рушылі ў бок Кастрычніцкай плошчы і ў адваротным кірунку. Усе пачалі актыўна сыгналіць. Гэтая какафонія не спыняецца і зараз. Тут, каля плошчы, утварыўся сапраўдны корак ад плошчы Перамогі да цырку. Шмат супрацоўнікаў ДАІ, яны спрабуюць на аўтамабілях з сыгналамі ўціснуцца ў гэтую калёну. Таксма шмат мліцыянтаў у цывільным, якія здымаюць на відэа тое, што адбываецца на праспэкце. Але аўтамабілісты не спыняюць падаваць гукавыя сыгналы".
18:23 20.12.2013
Карэспандэнт «Свабоды» ў Магілёве перадае: «Зараз у цэнтры незвычайна мала аўтамабіляў, хаця ўвечары іх шмат як правіла — нават коркі ствараюцца. Прыкладам, на перакрыжаваньні праспэкту Міру і Першамайскай вуліцы амаль зусім няма аўто, а звычайна іх вельмі шмат. З гэтай прычыны аўтамабілісты кажуць, што, верагодна, ДАІ на падыходах да цэнтру абмяжоўвае рух, спыяне зусім ці робіць вялікія перапынкі. Іншым гэтую незвычайную сытуацыю у цэнтры аўтамабілісты не тлумачаць».
18:21 20.12.2013

Леанід Смоўж з Кастрычніцкай плошчы: Мяне пазналі і патрабуюць сысьці


Актывіст руху салідарнасьці «Разам» Леанід Смоўж цяпер на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, побач зь якой аўтамабілісты зьбіраліся пратэставаць супроць дадатковага аўтамабільнага падатку. Леанід паведаміў карэспандэнту Свабоды:

«Тут уздоўж праспэкту Незалежнасьці праз кожныя 5 мэтраў стаяць міліцыянты ў цывільным. Супрацоўнікаў ДАІ няшмат, але яны вельмі хутка рэагуюць на тых аўтамабілістаў, хто чамусьці тут спыніўся. На маіх вачах адзін такі аўтамабіль закацілі на плошчу і цяпер ужо эвакуіруюць адмысловым транспартам. Аўтамабіляў шмат, і яны сыгналяць значна часьцей, чым звычайна, але рух пакуль ня спынены».

Паводле Леаніда Смаўжа, ён таксама выклікаў да сябе цікаўнасьць міліцыянтаў. «Да мяне ўжо падыходзілі і сказалі: «Мы ведаем вас, вы Леанід Смоўж. Мы вам раім як найхутчэй пакінуць плошчу», — сказалі міліцыянты актывісту.

Чыгуначнік Леанід Смоўж падчас акцыі «Дзяды» быў у майцы з надпісамі «Беларусь без Лукашэнкі» і «Беларусь без дыктатуры», за што адбыў на Акрэсьціна 5 сутак арышту.
XS
SM
MD
LG