Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прыхільнікаў КХП-БНФ
Акцыя прыхільнікаў КХП-БНФ

Ушанаваньне змагароў Слуцкага збройнага чыну. Жывы рэпартаж

абноўлена

Актывісты Партыі БНФ і КХП-БНФ ушанавалі памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну.

16:14 24.11.2013
Міліцыянты ўзялі тлумачэньні ў Янукевіча і Амяльковіча. Арганізатарам акцыі паведамілі, што далей будзе праводзіцца праверка.
15:37 24.11.2013
Заяўнікі акцыі Партыі БНФ Янукевіч і Амяльковіч па-ранейшаму знаходзяцца ў міліцыі Слуцку. Міліцыянты будуць браць у іх тлумачэньні. Супрацоўнікі МУС кажуць, што «ёсьць прыкметы несанкцыянаванага шэсьця».

Пасьля таго, як мітынг БНФ скончыўся, некаторыя ўдзельнікі вырашылі далучыцца да акцыі КХП-БНФ, якая адбывалася за 200 мэтраў.

Гэтую адлегласьць людзі прайшлі з разгорнутымі сьцягамі. Міліцыянты тады папярэдзілі, што нельга хадзіць са сьцягамі па вуліцах гораду.

Янукевіч не выключае, што гэты факт і можа быць той самай «прыкметай несанкцыянавага шэсьця».
15:12 24.11.2013
Кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча міліцыянты папрасілі праехаць у пастарунак. Сказалі, што «на размову».
15:06 24.11.2013
Мітынг актывістаў КХП-БНФ скончыўся. Яны вяртаюцца ў Менск.



14:48 24.11.2013
Аляксей Янукевіч паведаміў, што мітынг скончаны.
14:45 24.11.2013
Канцэрт Андрэя Мельнікава скончыўся.

Андрусь Цянюта прыводзіць да прысягі новых сябраў «Маладога фронту».

Прысяга новых сябраў «Маладога фронту»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:21 0:00
Наўпроставы лінк
14:38 24.11.2013
Тым часам на іншай пляцоўцы ў Слуцку працягваецца мітынг актывістаў КХП-БНФ. Асноўныя тэмы выступаў: абарона незалежнасьці, абарона правоў чалавека, супраціў інтэграцыі з Расеяй, супраціў расейскім вайсковым базам на тэрыторыі Беларусі.
14:31 24.11.2013
Перад удзельнікамі мітынгу выступае бард Андрэй Мельнікаў. У яго, дарэчы, сёньня дзень народзінаў.

Мельнікаў кажа, што стаў цікавіца тэмай Слуцкага збройнага чыну пасьля таго, як пазнаёміўся з творчасьцю Алеся Змагара.
14:27 24.11.2013
Прадпрымальнік Алесь Макаеў кажа пра праблему адраджэньня беларускай мовы.

Кажа, што «вяртаньне мовы — гэта сапраўднае змаганьне», заклікае дамагацца вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

Макаеў узгадвае пра палітзьняволеных, а таксама пра арыштаванага ксяндза Лазара і Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне паводле «шпіёнскага» артыкулу.

«Павінна паўстаць беларуская салідарнасьць. Я веру, што яна чакае нас наперадзе», — гаворыць Макаеў.

14:18 24.11.2013
Выступ старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча:

Случакі падалі нам цудоўны прыклад змаганьня за незалежнасьць. Дзякуючы іхнай ахвярнасьці незалежнасьць Беларусі стала магчымай. На сёньня пагроза для нашай незалежнасьці ня зьнішчана. Ня будзе ў Беларусі дэмакратыі і свабоды, пакуль ня будзе нацыянальнага адраджэньня. Мы павінныя змагацца, пакуль нашая незалежнасьць ня стане незваротнай.

Янукевіч кажа пра небясьпеку расейскіх вайсковых базаў для Беларусі. Ён заявіў, што асноўная пагроза незалежнасьці сыходзіць ад Расеі.

Ён ўзгадаў і пра ціск на Ўкраіну, каб тая адмовілася ад падпісаньня дамовы з Эўразьвязам.
14:14 24.11.2013
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў чытае прывітальнае слова ад старшыні Рады БНФ Івонкі Сурвілы.
14:10 24.11.2013
На стадыёне ў Слуцку — прыкладна 50 чалавек.

Разьцяжкі і плякаты: «Не расейскім вайсковым базам», «Беларуская аўтакефальная царква», «Партыя БНФ — партыя народных інтарэсаў».

Адзін з удзельнікаў мітынгу прыйшоў у майцы «Не — дыктатуры, так — незалежнасьці».



14:02 24.11.2013
Радыё Свабода пачынае жывую відэатрансьляцыю мітынга ў Слуцку
13:47 24.11.2013
Чальцы КХП-БНФ дабраліся да Слуцку. У 14.30 у іх пачнецца мітынг.

Аўтобус Партыі БНФ таксама ўжо ў горадзе. Машыны ДАІ больш яго не суправаджаюць.
13:44 24.11.2013
Фота аўтамабіля ДАі, які спыніў аўтобус Партыі БНФ на шляху да Семежава. Калі міліцыянты ўбачылі, што іх здымаюць, схаваліся за аўтамабіль.

13:10 24.11.2013
Аўтобус Партыі БНФ рухаецца на Слуцак.

Алеся Макаева адпусьцілі зь міліцыі.
13:09 24.11.2013
Групу Партыі БНФ так і не пусьцілі ў Семежава.

Міліцэйскія аўтамабілі ад’ехалі далей, схаваліся ў тумане, але не зьехалі зусім.

Міліцыянты прапануюць актывістам ехаць у Слуцк, бо «ў вас не ўзгоднены маршрут».
13:04 24.11.2013
Фоты з акцыі Партыі БНФ ў Грозаве





Гісторык Анатоль Валахановіч распавядае пра падзеі ў Грозаве 24 лістапада 1920 года
Гісторык Анатоль Валахановіч распавядае пра падзеі ў Грозаве 24 лістапада 1920 года


12:59 24.11.2013
Ля вёскі Скабін міліцыя заблякавала аўтобус з актывістамі Партыі БНФ.

Супрацоўнік ДАІ запрасіў кіроўцу ў сваю машыну, каб спраўдзіць дакумэнты.

Тым часам пад’ехалі яшчэ 2 машыны.

Міліцыянты перакрылі дарогу.
12:48 24.11.2013
КХП-БПФ праводзіць мітынг ў Вызьне, якая цяпер называецца Красная Слабада.

Там 10 гадоў таму быў крыж у памяць пра паўстанцаў, але потым яго сьпілавалі і дагэтуль не аднавілі.

На тым месцы вось амаль ужо 20 гадоў актывісты КХП-БНФ ладзяць мітынг.

Мітынг, паводле Юрася Беленькага, ідзе мірна. Мясцовыя жыхары назіраюць. Некаторыя зь іх далучыліся.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG