Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя затрыманьні ў Менску (жывы блог)

Міліцыя затрымала людзей, якія прыйшлі сустракаць з турмы Юрыя Рубцова, і праз тры гадзіны адпусьціла без складаньня пратаколу. Затрыманага раніцай Зьмітра Дашкевіча асудзілі на трое сутак арышту

17:08 6.11.2013
Грамадзкая актывістка Юлія Сьцяпанава напісала скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС, якія не далі ёй інфармацыю пра месцазнаходжаньне яе маці, паведамляе БелаПАН.
17:02 6.11.2013
Сьпіс затрыманых паводле Праваабарончага цэнтру Вясна
Леанід Кулакоў,
Марына Цітова,
Вольга Нікалайчык,
Павал Вінаградаў,
Аксана Сцяпанава,
Юрый Рубцоў,
Юля Сакалова,
фрыланс-журналістка Настасься Рэзьнікава,
журналіст газэты «Новы час» Вячаслаў Пяшко.
16:12 6.11.2013
Андрэй Кабанаў паведаміў Радыё Свабода, што ён не затрыманы і знаходзіцца на волі. Ён пацьвердзіў факт затрыманьня людзей, якія прыйшлі сустракаць Рубцова.
16:00 6.11.2013
«Сьведкі блыталіся ў паказаньнях. Адзін міліцыянт казаў, што Дашкевіч сядзеў на зямлі, другі — што не сядзеў, — заявіла Радыё Свабода Наста Дашкевіч (Палажанка). — Гэта не нармальна, што ў нашай краіне садзяць толькі за тое, што чалавек зьбіраў подпісы. Зьмітра захацелі ізаляваць напярэдадні 7 лістапада»
15:57 6.11.2013
Гарэцкі пра суд над Дашкевічам: «Суд прайшоў літаральна за 5 хвілінаў. Сьведкамі былі двое супрацоўнікаў міліцыі. Яны сказалі, што Дашкевіч сядаў на зямлю і адмаўляўся прайсьці ў машыну. Дашкевіч у сваю чаргу сказаў, што прэтэнзіяў ня мае. Ён заклікаў іх сыходзіць з працы, бо яны займаюцца злачыннай дзейнасьцю»
15:51 6.11.2013
Зьмітра Дашкевіча, якога затрымалі сёньня раніцай, асудзілі на трое сутак арышту
15:46 6.11.2013
Затрымалі 9 чалавек: Кулакоў Леанід, Цітова Марына, Нікалайчык Вольга, Вінаградаў Павел, Аксана Сцяпанава, Рубцоў Юрый і журналіст газэты “Новы час” Вячаслаў Пяшко, Юлія Сакалова
15:44 6.11.2013
Тэлефоны затрыманых альбо адключаныя, альбо не адказваюць
15:42 6.11.2013
У інтэрнэце абмяркоўваюць затрыманьні
15:39 6.11.2013
Сьвятлана Гарохавік, жонка Паўла Вінаградава, пацьвердзіла Радыё Свабода факт затрыманьня.
15:39 6.11.2013
Грамадзкі актывіст Андрэй Кабанаў паведаміў, што міліцыя затрымала ўсіх, хто сустракаў з турмы Юрыя Рубцова. Затрыманых вязуць у міліцыю Маскоўскага раёну Менску.
Сярод затрыманых былы палітвязень Павал Вінаградаў, Марына Цітова, рэжысэрка Вольга Мікалайчык, маці грамадзкай актывісткі Юліі Сьцяпанавай Аксана Сьцяпанава ды іншыя людзі.

4 лістапада Рубцова арыштавалі на трое сутак. Яго затрымалі 3-га пасьля шэсьця ў Курапаты. Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец». На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.
XS
SM
MD
LG