Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам. Паніхіда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:31 0:00

Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам. Паніхіда

Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам

Разьвітаньне з Івашкевічам адбылося 5 кастрычніка ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

13:39 5.10.2013
У залі прысутныя сьпяваюць «Пагоню», «Тры дарожанькі», іншыя песьні «Майстроўні»
13:34 5.10.2013
На вуліцы каля сотні людзей. Узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг

Пахаваньне Віктара Івашкевіча
Пахаваньне Віктара Івашкевіча
13:28 5.10.2013
Павал Жук узгадау рабочыя хваляваньні, стварэньне незалежных прафсаюзаў
13:28 5.10.2013
Аляксандар Фядута: «Віктар быу душой і маторам праекту стварэньня сыстэмы распаўсюду незалежнай прэсы, калі газэты выкинули з „Саюздруку“. Ён разумеў кошт вольнага слова. Адзіны раз было сапраўднае назіраньне на рэфэрэндуме — у 1996 годзе. І арганізатарам, маторам быў Віктар»
13:17 5.10.2013
На іншым баку вуліцы ад будынка, дзе адбываецца разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам, стаіць мікроаўтобус зь міліцыянтамі.
13:11 5.10.2013
Аляксандр Дабравольскі: «Больш прынцыповага, шчырага, сумленнага чалавека цяжка знайсьці. Калі трэба было нешта рабіць, яго нішто не спыняла».

13:07 5.10.2013
Алег Грузьдзіловіч: «Добрым арганізатарам быў, маяком. Рэдакцыя газэты „Навіны БНФ“ была ў яго ў кватэры». Усё жыцьцё ён прысьвяціў таму, каб вольна мы маглі жыць у Беларусі. Я, як журналіст, любіў зьвяртацца да яго па камэнтар. Ён умеў бліскуча аналізаваць сытуацыю".
13:04 5.10.2013
Павел Знавец: «Ад нас сыходзіць адзін з волатаў Адраджэньня. Дзякуючы такім людзям, мы пераможам!».

13:03 5.10.2013
Эдвард Зайкоўскі: «Віктар мне запомніўся як чалавек канкрэтных справаў і акцыяў».
13:00 5.10.2013
Людміла Гразнова: «Памятаю Віктара арганізатарам „маршаў свабоды“. Ён ішоў наперадзе, мы бачылі ягоную магутную фігуру, натхняліся».
12:55 5.10.2013
Віталь Рымашэўскі: «Віктар быў верным паплечнікам. Для яго каштоўнасьці стаяць на першым месцы. Ен жыў па сумленьні. У яго жыцьце атрымалася».
12:53 5.10.2013
Аляксей Кароль: «Віктар убачыў галоуную мэту свайго жыцьця, каб Беларусь стала незалежнай».

12:52 5.10.2013
Сяргей Антончык: «Івашкевіч — гэта эпоха, мы вучыліся ў яго і ў іншых людзей ягонага кола. Ён як глыба, як камень пры дарозе, ля якога можна было спыніцца, сагрэцца».
12:45 5.10.2013
Генадзь Фядыніч: «Мы з табой, Віктар, рэдка спрачаліся. Сеньня ты сабраў людзей на нечарговы народны сход. Ён будзе не апошні. Пыл яшчэ засьціць нам вочы, але мы дойдзем да Беларусі».

12:43 5.10.2013
Вацлаў Арэшка: «Ён быў вельми добрым сябрам. Ніколі не трымаў зла. Ніколі нікому ня помсьціў».
12:42 5.10.2013
Валянціна Сьвяцкая: «Сёньня Беларусь згубіла свайго вернага сына. Такіх самаадданых людзей ужо няма».

12:41 5.10.2013
Уладзімер Колас: Я часта бачыў, як Віктар уздымае бел-чырвона-белы сьцяг пад Сядзібай БНФ, якая тады месьцілася па Варвашэні
12:38 5.10.2013
Станіслаў Шушкевіч: «Для мяне ён застанецца чалавекам, верным нашай беларускасьці, нашым дэмакратычным прынцыпам, вельмі добрым арганізатарам, найлепшым арганізатарам у кампаніі Саньнікава»
12:37 5.10.2013
Выступілі Жана Літвіна, Уладзімер Колас, Віктар Карняенка. Як сказала Літвіна, для яе Віктар — сябар па цэху. Рэдактар газэты «Рабочы». За журналісцкую дзейнасьць адседзеу 2 гады на хіміі.

12:35 5.10.2013
Лявон Баршчэўскі:

«І перад сьмерцю ён гаварыў не пра мінуўшчыну, а пра будучыню, што нам зрабіць, як аб’яднацца. Нам трэба выканаць яго запавет і думаць пра будучыню».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG