Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народ супраць кітайскага парку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:28 0:00
Наўпроставы лінк

Народ супраць кітайскага парку

«Навошта нам кітайцы?» — рытарычна пыталіся людзі на абмеркаваньні смалявіцкага тэхнапарку

абноўлена

У Смалявіцкім доме культуры адбылося грамадзкае абмеркаваньне пляну будаўніцтва першай чаргі кітайска-беларускага тэхнапарку. Радыё Свабода вяло жывы рэпартаж

16:45 24.7.2013
Дачніца Людміла Іванова пытаецца, ці законныя ўвогуле слуханьні, калі няма адказаў на скаргі ў суд і пракуратуру? Дырэктар адміністрацыі парку Аляксандар Ярмак ў адказ кажа, што усе праекты і пляны прайшлі дзяржаўныя экспэртызы.

Народ абураецца, што слуханьні праходзяць у нязручны час, у разгар працоўнага дня, калі бальшыня зацікаўленых ня можа сюды трапіць.

Ярмак Аляксандар
Ярмак Аляксандар
16:44 24.7.2013
У ходзе дыскусіі высьвятляецца, што ёсьць дакумэнты для службовага карыстаньня, якія тычацца экалёгіі.
16:41 24.7.2013
Дачнік Леанід Ракавец спрабуе высьветліць, ці будуць пасаджаныя новыя дрэвы замест высечанага лесу. Але з прэзыдыюму яго спыняюць.
16:33 24.7.2013
Пасьля некалькіх «сухіх» справаздач начальнікаў дачнікі пачалі задаваць канкрэтныя пытаньні. Але на большую частку пытаньняў адмыслоўцы адказваюць, што яны тычацца не дэтальнага пляну, а генэральнага, які ужо абмяркоўваўся.
16:32 24.7.2013
16:02 24.7.2013
Генплян тэхнапарку, накладзены на мапу
Генплян тэхнапарку, накладзены на мапу
15:36 24.7.2013
Як паведамляе карэспандэнт Свабоды зь месца падзеі, у залі сабралася каля 100 чалавек. Выступілі першы намесьнік гендырэктара кампаніі па разьвіцьці Кітайска-беларускага тэхнапарку Кірыл Карацееў, галоўны архітэктар праекту Жанна Сініцына.
XS
SM
MD
LG