Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Балотную справу» перадалі ў суд


Акцыя салідарнасьці з фігурантамі «балотнай справе».
Акцыя салідарнасьці з фігурантамі «балотнай справе».

Крымінальная справа аб «масавых беспарадках», якія нібыта адбыліся ў Маскве 6 траўня 2012 года, перададзена ў Замаскварэцкі суд Масквы.

Намесьнік генпракурора Расеі Віктар Грынь зацьвердзіў абвінаваўчае заключэньне па так званай «балотнай справе». Перад судом паўстануць 12 чалавек.

Паводле сьледзтва, 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве падчас правядзеньня ўзгодненага мітынгу «Марш мільёнаў» названыя асобы заклікалі да масавых беспарадкаў і прынялі ў іх актыўны ўдзел.

«Свае дзеяньні яны суправаджалі зьнішчэньнем маёмасьці і гвалтам у дачыненьні да супрацоўнікаў паліцыі», — гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры.

Паводле расейскіх праваабаронцаў, «балотнае справа» зьяўляецца палітычнай, а сутыкненьні паліцыі з дэманстрантамі былі справакаваныя ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG