Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША дзясяткі людзей загінулі ў выніку тарнада


Магутны ўраган, які прайшоў па прадмесьцях Аклахома-Сіці, зраўняў многія будынкі зь зямлёй.

Паведамляецца пра ахвяры: паводле апошніх дадзеных, 91 чалавек загінуў, каля 120 — шпіталізаваны.

Найбольш пацярпеў населены пункт Мур, на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра штата Аклахома. Вецер з хуткасьцю 320 кілямэтраў у гадзіну зраўнаваў зь зямлёй многія будынкі, уключаючы школы. Сярод дзесяткаў загінулых — 20 дзяцей.

У Муры з насельніцтвам 55 тысяч чалавек тарнада бушаваў прыкладна 45 хвілін. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў пацярпелыя раёны зонай бедзтва. Пошукава-выратавальныя працы вяліся ўсю ноч і працягваюцца дагэтуль. Губэрнатар Аклахомы Мэры Фэліні назвала панядзелак «трагічным днём».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG