Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 траўня: Візыт Мясьніковіча ў Маскву, вечар памяці Дзьмітрыя Завадзкага, дзень нараджэньня Андрэя Сахарава


Сусьветны дзень культурнай разнастайнасьці
Сусьветны дзень культурнай разнастайнасьці

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Сусьветны дзень культурнай разнастайнасьці. Адзначаецца на прапанову Генэральнай Асамблеі ААН з 2003 году. 21 траўня прапануецца пачытаць кнігу іншамоўнага аўтара ці паслухаць музыку кампазытара іншай краіны, паклікаць у госьці суседа іншай рэлігіі ці нацыянальнасьці.

Прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч наведае Маскву і сустрэнецца з кіраўніком ураду Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Менск, вечар памяці Дзьмітрыя Завадзкага адбудзецца ў офісе партыі БНФ. Заплянаваны прагляд фільма пра зьніклага журналіста. Пачатак у 18.00.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы наведае Ізраіль і палестынскія тэрыторыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1688 – нарадзіўся Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1841 – у эміграцыі ў Парыжы памёр Юльян Урсын Нямцэвіч, палітычны дзяяч, пісьменьнік, гісторык родам з Берасьцейшчыны, удзельнік паўстаньня 1831 году.

1921 – нарадзіўся Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

ЦЫТАТА ДНЯ

Ядзерная вайна можа ўзьнікнуць са звычайнай, а звычайная вайна, як вядома, узьнікае з палітыкі.

Андрэй Сахараў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG