Паводле зьвестак паліцыі, ювэлірныя вырабы і гадзіньнікі фірмы Chopard, якая зьяўляецца адным з афіцыйных спонсараў кінафэстывалю ў Канах, зьніклі з нумару гатэлю Novotel напярэдадні ўвечары.
Злодзею ўдалося ўзламаць сэйф у нумары, дзе захоўвалі каштоўнасьці, і ўцячы.
З такога гучнага скандалу пачаўся 66 Канскі фэстываль – найбуйнейшы кінафэст у сьвеце. 20 кінастужак з 10 краінаў спаборнічаюць за галоўны прыз – «Залатую пальмавую галіну», уручэньне якой адбудзецца 26 траўня.