Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дыктатар Відэла памёр за кратамі


Ва ўзросьце 87 гадоў у турме памёр былы аргентынскі вайсковы дыктатар Хорхэ Рафаэль Відэла, які быў абвінавачаны ў катаваньнях і забойствах.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўраду Аргентыны.

Ён памёр натуральнай сьмерцю ў турэмнай камэры, дзе адбываў пажыцьцёвае зьняволеньне за злачынствы, учыненыя ім падчас праўленьня вайсковай хунты.

Відэла ўзначальваў вайсковую групоўку, якая захапіла ўладу ў Аргентыне ў 1976 годзе.

Паводле праваабаронцаў, з 1976 па 1983 гады ў Аргентыне зазналі катаваньні і былі забітыя больш за 30 тысяч чалавек.

Відэлу лічаць галоўным архітэктарам «бруднай вайны» — жорсткіх дзеяньняў аргентынскіх уладаў, каб здушыць і запалохаць апазыцыю.

У ліпені 2012 году суд Буэнас-Айрэса прысудзіў Відэлу на дадатак да ранейшага прысуду яшчэ 50 гадоў турмы за выкраданьні дзяцей у апазыцыянэраў падчас ягонага праўленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG