Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка Манастырка: «Ходзім па пояс у вадзе»

абноўлена

У Гомелі затоплены паводкаю прыватны мікрараён Манастырок ня можа пазбавіцца ад вады. Гараджане патрабуюць, каб мясцовыя ўлады больш дапамагалі даць рады наступствам паводкі.

Вялікая вада ў рацэ Сож і возеры Любенскім у апошні тыдзень схлынула. Адступіла паводка і ад многіх сядзібаў гараджанаў у Манастырку. Аднак у нізінных месцах вада засталася — ёй проста няма дзе падзецца.

Па-ранейшаму пакутуюць гараджане, якія жывуць на вуліцах Далёкай, 1-й і 2-й Папярэчных. Затоплены многія прыватныя пабудовы й гароды на Рачной, Заводзкай вуліцах, у Рачным завулку.

Гаворыць малады гараджанін Мікалай з вуліцы Далёкай:

Другі дзень ратавальнікі пампуюць. Учора не пампавалі, хоць пачалі пазаўчора
«Усё вакол дома ў нас затоплена. Другі дзень ратавальнікі пампуюць. Учора не пампавалі, хоць пачалі пазаўчора. Як пачалі адпампоўваць, вада сантымэтры на 4 упала. Трэба хіба, каб вёдрамі насілі, было б прыкольней. Калі б пастаянна пампавалі, узровень вады хутчэй бы паніжаўся. А яны, глядзіце, каля 11 гадзіны пачалі і літаральна паўгадзінкі пампуюць».

На вуліцы Далёкай ратавальнікі праклалі два рукавы мэтраў на дзьвесьце — і скідаюць застаялую ваду ў возера Любенскае. Працуе толькі адна пажарная машына, якой складана ўправіцца з такім вялікім аб’ёмам вады. Людзі тым часам выбіраюцца ў горад на лодках альбо ў рыбацкіх ботах — хто на працу, хто на вучобу, хто ў краму.

Гомель: паводка ня скончылася
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:20 0:00

Жыхарка вуліцы Далёкай спадарыня Іна толькі што выбралася з дома на сухое месца:

«Крыху менш стала вады. Але не настолькі, каб нармальна жыць. Склеп затоплены, у дом нельга зайсьці — на першым паверсе вада на падлозе. Ходзім па пояс у вадзе — гэта ж ненармальна! Трэба было людзям адразу дапамагаць. А цяпер ужо ўсё: пампуй не пампуй, а мокрыя ў вадзе па пояс ходзім».

Фундамэнт падмыты, развальваецца, і хляўчук развальваецца — усё на сьвеце. На гародзе ўсё прапала
У гараджаніна Ўладзімера, які жыве на 2-й Папярэчнай вуліцы, гарод па-ранейшаму заліты вадою. Дзе-нідзе глыбіня — блізу мэтра. Вялікага спадзеву на тое, што ратавальнікі хутка пазбавяць людзей ад вады, у гараджаніна няма.

«Толку ня будзе. Гэта ўсё ў кучы, усё разам трэба адпампоўваць. Гэта ў нас тут сазлучаныя сасуды».

На той жа Папярэчнай вуліцы, у доме № 7, жыве з сынам і ўнукам-інвалідам пэнсіянэрка Ганна. Вакол дома вада спала, а ў гародзе ўжо тыдзень стаіць на адным узроўні — ні туды, ні сюды.

Ганна: «Усё лета будзе стаяць вада, бо тут у мяне нізіна. На вышэйшых месцах яна сыходзіць, а ў мяне нізіна, і яна ўсё лета будзе. Фундамэнт падмыты, развальваецца, і хляўчук развальваецца — усё на сьвеце. На гародзе ўсё прапала. Напэўна, і пладовыя дрэвы прападуць. Во яблыня мінулы год была ўся ў квецені, а сёлета — не. Відаць, і яна прапала».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG