Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк зноў зьнізіў стаўку рэфінансаваньня


З 15 траўня стаўка рэфінансаваньня зьніжаная адразу на 2 працэнтных пункта — да 25 працэнтаў гадавых.

Сёлета Нацбанк ужо двойчы зьніжаў стаўку рэфінансаваньня, кожны раз на 1,5 працэнтных пункта. Раней стаўка рэфінансаваньня заставалася нязьменнай на ўзроўні 30% гадавых на працягу 6 месяцаў (з 12 верасьня 2012 года).
Нацбанк тлумачыць паскарэньне тэмпаў зьніжэньня стаўкі рэфінансаваньня спрыяльнай сытуацыяй на валютным рынку і высокімі тэмпамі росту тэрміновых дэпазытаў у нацыянальнай валюце. Бягучыя стаўкі па дэпазытах у беларускіх рублях цяпер складваюцца на ўзроўні 30-35% гадавых пры стабільным абменным курсе беларускага рубля.

Паводле прагнозу Нацбанк зьбіраецца да канца года зьнізіць стаўку рэфінансаваньня да 13-15% гадавых пры ўмове абмежаваньня інфляцыі ў межах заплянаваных 12 працэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG