Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу дазволілі транссэксуальныя шлюбы


Вышэйшы апэляцыйны суд Ганконгу пастанавіў, што дзеючы ў краіне закон аб шлюбе зьяўляецца неканстытуцыйным, бо забараняе жанчыне, якая нарадзілася мужчынам і якая зрабіла апэрацыю па зьмене полу, выйсьці замуж за яе каханага. Пра гэта паведаміла Бі-Бі-Сі.

Зь пецярых судзьдзяў чацьвёра падтрымалі рашэньне суду, а адзін прагаласаваў супраць. Суд таксама распарадзіўся адкласьці на 12-месячны тэрмін ўступленьне ў сілу судовага рашэньня, каб урад мог унесьці зьмены ў дзейнае заканадаўства.

На падставе пасьведчаньня аб нараджэньні, дзе пазоўца, якая зьмяніла пол, па-ранейшаму пазначаная як мужчына, ёй яшчэ ў 2010 годзе не дазволілі заключыць шлюб з каханым. Паводле законаў Ганконгу ніякія зьмены ў гэтым дакумэнце не дапускаюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG