Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці Дзень перамогі адзначылі 8 траўня


Актывісты БСДП (Грамада) і кампаніі «Гавары праўду» ўсклалі кветкі да вечнага агню ў Берасьцейскай крэпасьці, ушанаваўшы Дзень перамогі над нацысцкай Нямеччынай.

Каля дзесяці чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўшанавалі хвілінай маўчаньня загінулых у вайне.

Старшыня Ленінскай арганізацыі БСДП(Г) Берасьця Андрэй Ваўчок:

«Мы заўсёды ладзім акцыю менавіта 8 траўня. У гэты дзень у 1945 годзе ў Бэрліне быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны. Таму мы памятаем і шануем герояў, якія загінулі дзеля перамогі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG